Вуліца Бялінскага — вуліца ў Першамайскім і Савецкім раёнах Мінска.
Размяшчэнне Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Кнорына, з паўднёвага захаду прымыкае завулак Калініна, перасякае вуліцу Якуба Коласа, абрываецца і зноў пачынаецца ў глыбіні жылога масіва, далей перасякае вуліцу Усходнюю, з паўночнага ўсходу прымыкае Усходні завулак, пасля скрыжавання з якім вуліца абрываецца, трохі недаходзячы да вуліцы Леаніда Бяды. Зноў пачынаецца з іншага боку вул. Леаніда Бяды і завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Гало. Даўжыня вуліцы складае каля 1,36 км.
Славутасці Помнік Аляксандру Хоберу і Віктару Хаменку ў скверы, каля школы №88. У 1964 г. на сродкі, сабраныя піянерамі і камсамольцамі школы № 88, пастаўлены помнік — двухфігурная скульптурная кампазіцыя. У 1985 г. пастаўлены новы помнік — бюсты A. Кобера і В. Хаменкі (скульптар B. Квасаў).
Спасылкі
Минск, отселенные дома на улице Белинского. // maxim-nm.livejournal.com
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск) Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)