Мало́чнае, Мало́тнева — возера ў Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Гродна, каля аграгарадка Парэчча, у басейне ракі Пыранка (выцякае з возера).

Плошча паверхні 0,78 км². Даўжыня 2,35 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Найбольшая глыбіня 3,3 м, сярэдняя — 1,64 м. Даўжыня берагавой лініі 4,81 км. Аб’ём вады ў возеры 1,28 млн м³.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 м, пад лесам, участкамі на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе разараныя. Берагі высокія, на захадзе і ўсходзе абразійныя. Дно сапрапелістае.

У возера ўпадае ручай і выцякае рака Пыранка.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Гродзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Котры