Пётр Мацвеевіч Красаві́цкі () — беларускі краязнавец, урач, педагог, садавод-аматар. Доктар медыцыны (1909). Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909—1918)Красавицкий, Петр Матвеевич (краевед; доктор медицины ; 1873—1950).

Біяграфія Скончыў духоўную семінарыю і ў 1902 годзе медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта. Удзельнік руска-японскай вайны. У 1906—1914 гадах у Віцебску займаўся прыватнай медыцынскай практыкай, у 1911—1912 гадах адначасова выкладаў у настаўніцкім інстытуце.

Падчас Першай сусветнай вайны працаваў у санітарным упраўленні арміі. У 1906 годзе набыў хутар Саломінка каля Бешанковічаў, дзе ў вёсцы Дабрыгоры заклаў парк і сад плошчай каля 10 гектараў і жыў там у 1924—1931 гадах. Парк, у якім расце каля 30 відаў і формаў драўняных раслін, часткова захаваўся да цяперашняга часу.

У 1919—1924 гадах працаваў у Віцебскім губернскім статыстычным бюро, Віцебскім практычным інстытуце народнай адукацыі. З’яўляўся членам камісіі па ахове помнікаў даўніны і мастацтва. Біёграф героя Айчыннай вайны 1812 года .

Аўтар даследаванняў аб культавых помніках Віцебшчыны.

Бібліяграфія Изменения почек при стафилококковой инфекции : диссертация на степень доктора медицины / П. М. Красавицкий. — Санкт-Петербург, 1909. Памятники церковной старины Полоцко-Витебского края и их охранение. — Витебск, 1911. Генерал-майор Я. П. Кульнев и бой под Клястицами. — Витебск, 1912. Сад Саломінка // Віцебшчына. — Витебск, 1925. — Том 1.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Красовицкий, Пётр Матвеевич Фота магілы П. М. Красавіцкага

Катэгорыя:Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускага садаводства Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі