Вуліца Ві́цебская (раней Нямі́га-Ра́каўская вуліца, Нямі́гскі завулак) — вуліца ў Ракаўскім прадмесці, у Цэнтральным раёне Мінска.

Размяшчэнне Вуліца Віцебская знаходзіцца паміж вуліцамі Ракаўскай і Раманаўская Слабада. Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Ракаўскай. Даўжыня вуліцы складае каля 170 м.

Гісторыя Гістарычна называлася Няміга-Ракаўскай вуліцай. Гэтая назва сустракаецца ад канца XVIII стагоддзя і паказвае геаграфічную лакалізацыю — паміж вуліцай Ракаўскай і вуліцай Нямігай. Таксама часта называлася Нямігскім завулкамТапанімія вуліц і плошчаў Менска ў XIX — пачатку XX ст..

Забудова Захаваліся мураваныя будынкі № 10, 11, 21 і 21А, узведзеныя ў 19 ст., архітэктура якіх мае эклектычны характар.

Цотны бок

№ 10 — аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Тарцовыя сцены глухія. Галоўны фасад расчлянёны плоскімі прамавугольнымі нішамі, у верхняй частцы якіх размешчаны нішы авальнага абрысу. Аконныя праёмы лучковыя, частка з іх аздоблена шматслойнымі лучковымі сандрыкамі. —

Няцотны бок

№ 11 — складаецца з двух будынкаў, якія шчыльна прылягаюць адзін да аднаго. Першы ўяўляе сабой двухпавярховы атынкаваны чатырохвугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, пад якім на галоўным фасадзе праходзіць карніз з сухарыкамі. Сцены прарэзаны лучковымі вокнамі без ліштваў. На другім паверсе размешчаны 2 балконы.

Другі ўяўляе сабой двухпавярховы нізкі атынкаваны прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільньм дахам. Сцены расчлянёны лучковымі вокнамі без ліштваў. —

№ 21 — двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты чатырохсхільным вальмавым дахам. Фасад рытмічна расчлянёны прамавугольнымі шырокімі вокнамі без ліштваў, аздоблены падаконнымі амаль квадратнымі плоскімі нішамі і сандрыкамі ў выглядзе фрагментаў пластычнага фрыза. —

№ 21а — двухпавярховы будынак накрыты чатырохсхільным двухсхільным дахам —

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ракаўскае прадмесце