Аляксандр Канстанцінавіч Кікле́віч (н. , в. Задабрычча Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1996).
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся 27 лістапада 1957 года ў вёсцы Задабрычча Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. У 1975 годзе скончыў сярэднюю школу №1 у Чэрвені з залатым медалёмПамяць. Чэрвеньскі раён. — Мінск, 2000. — С. 519–520..
У 1980 годзе закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура». У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Семантычная класіфікацыя катэгорыі квантыфікацыі ў мове і маўленні».
З 1984 па 2000 год працаваў у БДУ: спачатку выкладчыкам, затым старшым выкладчыкам, а з 1998 года — прафесарам кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства. У 1996 годзе ўзначаліў секцыю польскай мовы, у 1999 — стаў дырэктарам Цэнтра філалагічных паслугХто ёсць хто ў сучаснай беларускай лінгвістыцы, Мінск, 1997.
У 1993—1994 гадах праходзіў стажыроўку ў Інстытуце славістыкі Грацкага ўніверсітэта Карла і Франца (Аўстрыя) як стыпендыят Фонду падтрымкі навуковых даследаванняў (); у 1997—1998 гадах у Рурскім універсітэце ў Бохуме (Германія) як стыпендыят Фонду імя Аляксандра фон Гумбальта; у 1999 годзе ў Інстытуце польскай мовы Варшаўскага ўніверсітэта як стыпендыят Фонду імя Юзафа Мяноўскага — Фонду падтрымкі навукі.
З 2000 года працаваў прафесарам і загадчыкам кафедры ў Паморскай педагагічнай акадэміі ў Слупску (Польшча), а затым у Вармінска-Мазурскім універсітэце ў Ольштыне, дзе ўзначальвае кафедру сацыяльнай камунікацыі і мовы медыя ў Інстытуце журналістыкі і сацыяльнай камунікацыі.
Навуковая дзейнасць Даследаванні ў галіне тэорыі, філасофіі і лагічнага аналізу мовы, граматыкі, семантыкі, беларусістыкі, паланістыкі, русістыкі. Аўтар больш за 450 навуковых публікацый, у тым ліку 21 манаграфіі і 9 падручнікаўAleksander Kiklewicz у базе Academia.edu.
Аўтар манаграфіі «Мова і логіка. Лінгвістычныя праблемы квантыфікацыі» (1998; на нямецкай мове), артыкулаў «Квантарныя займеннікі і тэкст» (1989), «Мастацкі тэкст і тэорыя магчымых сусветаў» (1992) і інш.
Выдавецкая і грамадская дзейнасць Заснавальнік і рэдактар штогадовіка «Паланістыка — Полонистика — Polonistyka» з 1998 года. З 2010-х гадоў — галоўны рэдактар навуковага часопіса «Przegląd Wschodnioeuropejski», які выдаецца Вармінска-Мазурскім універсітэтам і прысвечаны праблематыцы Усходняй і Цэнтральнай ЕўропыPrzegląd Wschodnioeuropejski на сайце Універсітэта. Рэдактар серый «Studia z teorii komunikacji i medioznawstwa», «Studia z teorii poznania i filozofii języka» і «Studia Polsko-Wschodnie».
У 1990-я гады падтрымліваў адраджэнне беларускай мовы, супрацоўнічаў з газетай «Наша слова», дзе публікаваў цыкл «Моўныя байкі».
Аўтар зборніка «Лінгвісты жартуюць» (Мюнхен, 2000; перавыданне — Масква, 2006).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Дактары філалагічных навук