Мнагавочка шчаўевая (Lycaena dispar) — дзённы матылёк з сямейства блакітніц.
Апісанне
Шчупікі ўкарочаныя. Вусікі з добра адасобленай булавой. Даўжыня пярэдніх крылаў да 2 см. Верхні бок крылаў вогненна-чырвоны з чорным малюнкам. Мае моцна выражаны палавы дымарфізм і адносіцца да ліку надзвычай зменлівых відаў.
У формы f. batava на пярэдніх крылах ёсць толькі па адной чорнай кропцы, на задніх крылах характэрная чорная аблямоўка. Самкі значна цямнейшыя, са мноствам чорных кропак на пярэдніх крылах і адным чорным полем на задніх.
Заўвагі па сістэматыцы Від ва Усходняй Еўропе прадстаўлены падвідам rutila Werneburg, 1864. Матылі намінатыўнага падвіду, які быў распаўсюджаны на тэрыторыі Вялікабрытаніі і да гэтага моманту лічыцца зніклым, адрозніваліся яркім чырвона-аранжавым верхнім бокам крылаў і прыкметным блакітнаватым адценнем ніжняга боку задніх крылаў.
Арэал Насяляе ўмераны пояс Еўразіі. Від нярэдкі, але сустракаецца лакальна. Адсутнічае ў паўночных абласцях Расіі, у найбольш засушлівых тэрыторыях стэпавай зоны Еўразіі і Паўднёвага берага Крыму (наваколлі вёсак , Даліннае, , Дзянісаўка, Чапаева, ), на Цэнтральным Каўказе. На Беларусі сустракаецца вельмі часта, кармавая расліна — шчаўе.
Насяляе вільготныя лугі, забалочаныя лясныя паляны, тарфянікі, балоты, берагі розных вадаёмаў. Радзей сустракаецца ў парках, садах, на тэрыторыях гарадоў і пасёлкаў.
У стэпавай зоне звязаны з далінамі буйных рэк і насяляе даліны рэк і балоты, сустракаючыся лакальна. На тэрыторыі Узбекістана засяляе раўнінныя і стэпавыя сярэднегорныя ўвільготненыя ўчасткі з багатай травяністай расліннасцю на вышынях 500—1000 м над узроўнем мора, радзей сустракаецца ў аазісах. На Каўказе насяляе вільготныя пойменныя лугі па берагах рэк і ручаёў. Сустракаецца на раўніне і ў нізкагор’ях да 500 м.
Біялогія У залежнасці ад шыраты арэала развіваецца ў адным або ў двух пакаленнях на працягу года. Час лёту матылькоў пры развіцці аднаго пакалення (на поўначы арэала) — з пачатку чэрвеня (у цёплыя гады — з канца мая) да сярэдзіны ліпеня. Пры развіцці двух пакаленняў у год (напрыклад, на тэрыторыі Украіны) час лёту матылькоў прыпадае на май-чэрвень і з сярэдзіны ліпеня па пачатак верасня.
Самка адкладае па 1 яйцу на лісце кармавой расліны. Кармавыя расліны вусеняў: , , , , , . Пладавітасць адной самкі да 100 яец. Стадыя яйца доўжыцца каля 5-7 дзён. Зімуюць гусеніцы. Кукалкі прымацаваныя да сцёблаў кармавой расліны. Развіццё кукалкі доўжыцца 12 дзён.
Ахова
Прызнана, што від скарачаецца ў колькасці або знікае на тэрыторыі многіх краін Еўропы (Францыя, Нідэрланды, Грэцыя, Люксембург, Германія, Чэхія, Польшча, Італія і інш.).
Да цяперашняга часу вымерлі: Намінатыўны падвід у Вялікабрытаніі і ssp. gronieri Bernardi у Францыі.
Ахоўваецца Бернскай канвенцыяй 1979 года.
Уключаны ў Чырвоныя кнігі Усходняй Фенаскандыі (1998) для Германіі (2 катэгорыя), Даніі (0 катэгорыя), Фінляндыі (1 катэгорыя), Маскоўскай вобласці (1998) (3 катэгорыя).
Падвід ssp. rutila Wemeburg, 1864 уключаны ў Чырвоную кнігу Узбекістана (2 катэгорыя), бо за апошнія дзесяцігоддзі адзначаецца рэзкае скарачэнне колькасці на тэрыторыі краіны да адзінкавых асобін. Папуляцыя ва Узбекістане скарачаецца з-за знішчэння прыродных месцаў пражывання ў выніку ўзворвання цалінных зямель, правядзення высечкі драўнінна-хмызняковай расліннасці, празмернага сенакосуКрасная книга Республики Узбекистан. — Т. II — Животные. — Ташкент: Chinor ENK, 2009. — 218 с..
Літаратура
Катэгорыя:Блакітніцы Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1802 годзе