Пётр Сідаравіч Сінчукоў (1920—1987) — маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Пётр Сінчукоў нарадзіўся 11 ліпеня 1920 года ў Прудку пад ГомелемСінчукоў Пётр Сідаравіч / Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт. Пасля заканчэння дзевяці класаў школы працаваў рахункаводам. У студзені 1940 года Сінчукоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1943 годзе ён скончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З снежня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Да сакавіка 1945 года гвардыі старшы лейтэнант Пётр Сінчукоў камандаваў звяном 75-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 1-й гвардзейскай штурмавой авіядывізіі 1-й паветранай арміі 3-га Беларускага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 119 баявых вылетаў на штурмоўку вялікіх колькасцей баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, нанёсшы яму вялікія страты.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года за «адвагу і мужнасць, паказаныя пры нанясенні бомбавых і штурмавых удараў па праціўніку» гвардыі старшы лейтэнант Пётр Сінчукоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 6213.

Пасля заканчэння вайны Сінчукоў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1954 годзе ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1956 годзе ў званні маёра Сінчукоў быў звольнены ў запас. Вярнуўся ў Гомель. Памёр 10 кастрычніка 1987 года.

Быў таксама ўзнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў.

Памяць

Стэла ў гонар П. С. Сінчукова ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая).

Літаратура

Дриго С. В. За подвигом — подвиг. — Калининградское кн. изд., 1984. Королёв В. О. Гвардейцы первой штурмовой. — М.: Воениздат, 1980. Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.

Спасылкі

Сінчукоў Пётр Сідаравіч // Сайт Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Праект «Память народа»

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны