Да́йніс Кры́штапанс (; нар. , , Латвія) — латышскі гандбаліст. Правы паўсярэдні македонскага клуба «Вардар». Чэмпіён Беларусі 2016 і 2017, уладальнік Кубка Беларусі 2016 і 2017.
Клубная кар'ера Выступаў за «Латгалс» (Латвія), у 2009—2015 гадах за «Татран» (Славакія), у 2015 годзе за «Аль Раян» (Катар). З ліпеня 2015 года быў іграком беларускага БГК імя МяшковаПрофіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова .
У кастрычніку 2016 года стала вядома аб тым, што ўлетку 2017 года Дайніс папоўніць склад македонскага «Вардара». У чэрвені 2017 года пакінуў БГК. Усяго правёў за клуб 96 матчаў у розных турнірах, у якіх забросіў 402 мяча.
Спасылкі Профіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова Спіскавы склад ігракоў мужчынскай гандбольнай каманды «БГК імя А. П. Мяшкова» (Брэст) на перыяд 2016/2017 гг. Профіль на сайце LHF Профіль на сайце ЕГФ
Катэгорыя:Гандбалісты Латвіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Латвіі па гандболе Катэгорыя:Ігракі ГК Вардар Скоп’е Катэгорыя:Ігракі БГК імя Мяшкова Катэгорыя:Ігракі ГК Латгалс Лудза Катэгорыя:Ігракі ГК Татран Прэшаў Катэгорыя:Ігракі ГК Аль-Раян