Гру́па а́рмій Гіндэнбу́рга () — воінскае аб'яднанне імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.

Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Усходняга фронта ў перыяд з 5 жніўня 1915 да 30 ліпеня 1916 года пад камандаваннем Обер Оста Паўля фон Гіндэнбурга.

У сувязі з тым, што 3 ліпеня 1916 года Герман фон Айхгорн замяніў на пасадзе камандуючага Гіндэнбурга група армій была перайменавана ў Групу армій Айхгорна, якая праіснавала да 30 сакавіка 1918 года.

Склад групы арміі па стану на жнівень 1915 года Нёманская армія (генерал ад інфантэрыі Ота фон Белаў) — распушчана ў снежні 1915 года 8-я армія (генерал ад артылерыі Фрыдрых фон Шольц) 10-я армія (генерал-палкоўнік Герман фон Айхгорн) 12-я армія (генерал ад артылерыі Макс фон Гальвіц)

па стану на студзень 1916 года Армейская група D (Генерал ад артылерыі Фрыдрых фон Шольц) 8-я армія (генерал ад інфантэрыі Ота фон Белаў) 10-я армія (генерал-палкоўнік Герман фон Айхгорн) 12-я армія (генерал ад артылерыі Макс фон Гальвіц, пасля генерал ад інфантэрыі Макс фон Фабек) — распушчана ў кастрычніку 1916 года

Верасень 1916 — сакавік 1918 года Армейская група D (Генерал ад артылерыі Фрыдрых фон Шольц, пасля генерал ад інфантэрыі Оскар фон Гуцьер, затым Гюнтэр фон Кірхбах і Ганс фон Кірхбах) 8-я армія (генерал ад інфантэрыі Бруна фон Мудра, пасля генерал ад артылерыі Фрыдрых фон Шольц, затым генерал ад інфантэрыі Оскар фон Гуцьер і Гюнтэр фон Кірхбах) 10-я армія (генерал-палкоўнік Герман фон Айхгорн)

Камандуючыя генерал-фельдмаршал Паўль фон Гіндэнбург (да 3 ліпеня 1916 года) генерал-палкоўнік (з 18.12.1917 генерал-фельдмаршал) Герман фон Айхгорн (з 3 ліпеня 1916 года)

Спасылкі

The Soldier's Burden Die Deutschen Heeresgruppen im Ersten Weltkrieg Die deutschen Heeresgruppen Teil 1, Erster Weltkrieg

Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Групы армій Германіі ў Першай сусветнай вайне