Нацыянальныя музеі — музейныя ўстановы, якія захоўваюць і дэманструюць асабліва каштоўныя помнікі агульнанацыянальнага значэння, як правіла, буйнейшыя музеі пэўнага профілю ў краіне. Большасць нацыянальных музеяў належыць да ліку музеяў сусветнага значэння і з’яўляюцца важнейшым фактарам захавання культурнай спадчыны, развіцця навукі, адукацыі, турызму. У шэрагу выпадкаў высокаму статусу нацыянальных музеяў адпавядае іх размяшчэнне ў выдатных архітэктурных помніках, альбо ўзвядзенне для іх спецыяльных будынкаў, адпавядаючых апошнім патрабаванням тэхнікі і дызайна. Першы нацыянальны музей быў адкрыты ў 1893 г. у Луўры пад назвай «Нацыянальны помнік, прысвечаны любові да мастацтва і яго вывучэнню» як вынік першага яснага фармулявання ідэёлагамі Вялікай французскай рэвалюцыі нацыянальнай ідэі. У тым жа годзе французскія рэвалюцыйныя ўлады пераўтварылі Каралеўскі сад раслін у Нацыянальны прыродазнаўчы музей, у 1794 г. «калекцыю дзейнічаючых машын і мадэлей» інжынера і вынаходніка Ж. Вакансона — у Нацыянальную кансерваторыю мастацтваў і рамёстваў, у 1795 г. у кляштары малых аўгусцінцаў стварылі Нацыянальны музей французскіх помнікаў. ХІХ стагоддзе было часам адкрыцця нацыянальных музеяў ва ўсіх сталіцах еўрапейскіх дзяржаў. У 1856 г. па ініцыятыве беларускага археолага і калекцыянера Я. Тышкевіча для захавання і дэманстрацыі «літоўска-рускіх помнікаў» адкрываецца Віленскі музей старажытнасцей. У наш час у Рэспубліцы Беларусь існуюць два нацыянальныя музеі ў Мінску — гістарычны (1992) і мастацкі (1993), а таксама два нацыянальных музея-запаведніка — у Нясвіжы (1993) і Полацку (2004).

Азербайджан Нацыянальны музей гісторыі Азербайджана Аўстралія Нацыянальны музей Аўстраліі Афганістан Нацыянальны музей Кабула

Афганістан Нацыянальны музей Зямля і людзі

Беларусь Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Венгрыя Венгерскі нацыянальны музей

Германія Баварскі нацыянальны музей

Грэцыя Нацыянальны археалагічны музей, Афіны

ЗША Нацыянальны музей Ваенна-паветраных сіл ЗША

Ісландыя Ісландскі нацыянальны музей

Іспанія Нацыянальны археалагічны музей, Мадрыд Нацыянальны музей мастацтва Каталоніі

Італія Нацыянальны музей віла Джулія Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя Нацыянальны музей Рыма

Калумбія Нацыянальны музей Калумбіі

Нігер Нацыянальны музей Нігера

Польшча Нацыянальны музей у Варшаве Нацыянальны музей у Кракаве Нацыянальны музей у Гданьску

Украіна Нацыянальны музей гісторыі Украіны Нацыянальны мастацкі музей Украіны

Фінляндыя Нацыянальны музей Фінляндыі

Францыя Нацыянальны музей натуральнай гісторыі, Парыж

Чэхія Нацыянальны музей, Прага

Швецыя Нацыянальны музей Швецыі

Японія Такійскі нацыянальны музей