Мікалай Аляксеевіч Халяўка (1916—1998) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Мікалай Халяўка нарадзіўся 23 снежня 1916 года ў вёсцы Івакі (цяпер — Добрушскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння трох класаў школы працаваў спачатку ў калгасе, потым у міліцыі. У 1937 годзе Халяўка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах.
Да снежня 1944 года гвардыі сяржант Мікалай Халяўка быў зараджальшчыкам самаходнай артылерыйскай устаноўкі 108-га гвардзейскага самаходнага артылерыйскага палка 4-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Ужгарада. 2 снежня 1944 года Халяўка асабіста закідаў гранатамі дзот які перашкаджаў наступленню пяхоты, знішчыўшы некалькі варожых салдат і захапіўшы яшчэ двух у палон.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года гвардыі сяржант Мікалай Халяўка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля заканчэння вайны Халяўка быў дэмабілізаваны. Жыў на радзіме, працаваў у калгасе.
Быў таксама узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў.
Памяць
У Добрушы (Гомельская вобласць) на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу «Памяць» устаноўлены стэлы з імёнамі ўраджэнцаў раёна — Герояў Савецкага Саюза. На адной з стэл паказана імя М. А. Халяўкі.
Літаратура
Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. — С. 552—553.
Спасылкі
Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР