Кіеўскі фунікулёр () — фунікулёрная сістэма з Падола ў Верхні горад у Кіеве (Украіна). Адзін з першых фунікулёраў у былой Расійскай імперыі, адкрыты пасля Крамлёўскага і Пахвалінскага элеватараў у Ніжнім Ноўгарадзе (1896) і Адэскага фунікулёра (1902).
Станцыі Верхняя станцыя Кіеўскага фунікулёра мае выхад на верхнюю тэрасу Уладзімірскай горкі. Ніжняя станцыя фунікулёра на цяперашнім месцы была адкрыта ў 1929 годзе пры яго падаўжэнні. Побач знаходзіцца станцыя метро Паштовая плошча і Рачны вакзал.
ХарактарыстыкіЗвесткі атрыманы з плаката на верхняй станцыі. Розніца вышынь паміж станцыямі: 75 м. Даўжыня трас: 222 м. Нахіл: 18-20°. Шырыня каляіны: 1200 мм. Рэйкі: Спецыяльныя РГ-41. Умяшчальнасць вагона: 100 чал. Месцаў для сядзення: 30. Тармазы: Калодкавыя пнеўматычныя на вядучым шківе цягавай машыны. Клінава-аўтаматычныя на кожным з вагонаў. Магутнасць цягавага рухавіка: 100 кВт. Напруга: 440В пастаяннага току. Сістэма кіравання: аўтаматычная, з пераходам на ручны рэжым пры заездзе на станцыю. Хуткасць: 2 м/с. Час руху: 2-3 хвіліны. Перавозка пасажыраў: 4000 чал./гадзіну. Да 3 млн у год. Вагоны і дыспетчарская абсталяваны радыёсувяззю. Час працы: з 7:00 да 22:00. Кошт праезду: 8,00 грн (з 2018).
Канструкцыя На раз’ездзе крайнія рэйкі суцэльныя, унутраныя — разразныя. У аднаго вагона левыя колы з дзвюма рэбордамі, а правыя цыліндрычныя; гэты вагон заўсёды ездзіць па левым боку раз’езда. У другога рэборды на правых колах — ён ездзіць па правым боку. Левы ад дыспетчара (гэта значыць, адносна верхняй станцыі) вагон падпісаны літарай «Л», правы — «П».
Тросы пракладзены на ўзроўні рэек; для таго, каб яны ішлі па крывалінейным маршруце, ужываецца сістэма блокаў, устаноўленых паміж рэйкамі.
Цікавыя факты Узімку, пры наяўнасці дастатковай колькасці снегу, кіеўскі фунікулёр выкарыстоўваецца гарналыжнікамі і сноўбардыстамі як танны гарналыжны пад’ёмнік для катання па тэрыторыі Уладзімірскай горкі паміж верхняй і ніжняй станцыямі фунікулёра.
Фотаздымкі
Катэгорыя:Фунікулёры Украіны