Касцёл св. Антонія — колішні касцёл у вёсцы Суцін Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, парафія Маці Божай Шкаплернай. З 2007 года пачала адраджацца парафія.

Гісторыя Да 1939 года ў вёсцы дзейнічаў драўляны касцёл св. Антонія, ля касцёла знаходзяцца могілкі і капліцаПАДАРОЖЖА ПА БАРЫСАЎСКІМ РАЁНЕ. У канцы 30-х гадоў ХХ стагоддзя храм быў закрыты, як і польская школа. Касцёл па загаду ўладаў разбурылі, а бярвенні перавезлі ў Суцін. Меркавалі зрабіць з іх грамадскую лазню, але пачалась вайна.

Зараз на месцы касцёла вернікі зладзілі драўляную паветку і лавы. 14 сакавіка 2007 года зарэгістравана парафіяhttp://old.catholic.by/2/belarus/dioceses/minsk-mohilev/100407.html.

13 чэрвеня 2015 года на «Серафінавай Гары», дзе раней стаяў касцёл, быў пастаўлены крыжШтогадовыя ўрачыстасці св. Антонія прайшлі на Серафінавай Гары каля Суціна.

Архітэктура Унутры знаходзіўся арган.

Гл. таксама Храмы Пухавіцкага раёна Барысаўскі дэканат

Спасылкі Сарафінава гара і касцёл св. Антонія  — talka.info Повязь часоў: хрост на Сарафінавай гары на месцы разбуранай святыні — catholic.by

Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Колішнія касцёлы Мінскай вобласці Катэгорыя:Касцёлы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Суцін (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Храмы Святога Антонія Падуанскага