Дыяфа́нт Александры́йскі (; мабыць, 3 ст.) — старажытнагрэчаскі матэматык. Аўтар трактата «Арыфметыка» (збераглося 6 кніг з 13) і працы пра т.зв. многавугольныя лікі (засталіся ўрыўкі). У «Арыфметыцы» даецца рашэнне задач, якія прыводзяць да т.зв. дыяфантавых ураўненняў. Увёў літарную сімволіку ў алгебру. Працы Дыяфанта сталі зыходным пунктам для даследаванняў П. Ферма, Л. Эйлера, К. Гауса і іншых.
Творы Арифметика и книга о многоугольных числах. М., 1974. (Рускі пераклад.)
Літаратура С. 318. Ван-дер-Варден Б. Л. Пробуждающая наука: Пер. с гол. М., 1959.
Катэгорыя:Матэматыкі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў