«Свежына з салютам» — беларускі мастацкі фільм рэжысёра Івана Паўлава, зняты ў 2001 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм».
Сюжэт Калядная гісторыя, якая здарылася ў беларускай вёсцы, дзе сярод спагадных жыхароў жывуць два старадаўніх сябры — аматар палявання і рыбалкі Язэп і майстар на ўсе рукі Сцяпан. Прыязджае сын Сцяпана Анатоль, армейскі лейтэнант, які атрымаў трохдзённы водпуск для жаніцьбы на ўнучцы бабкі Галіны Любе. Пачынаецца падрыхтоўка да вясковага вяселля. Вясёлую блытаніну ўносяць Сцяпан і яго жонка, а таксама іх найбліжэйшыя суседзі Язэп і Хаўрося.
У ролях
Здымкі
Фільм створаны на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Здымкі праходзілі ў вёсках Удранка і Дворышча Мінскага раёна, а таксама ў Радашковічах і Заслаўі.
Саўндтрэк Музыку да фільма стварыў гурт «KRIWI», які таксама прыняў удзел у здымках у складзе: Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова, Піт Паўлаў, Алесь Пузыня, Масуд Талібані.
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Беларусі Катэгорыя:Калядныя фільмы Катэгорыя:Кінакамедыі Беларусі Катэгорыя:Фільмы Івана Паўлава