Прымусовая праца венграў у СССР — выкарыстанне венгрскіх грамадзян, ваеннапалонных і цывільных для адбудоўлі савецкай гаспадаркі пасля Вялікай Айчыннай вайны. У Венгрыі гэты момант гісторыі вядомы як "маленькі робат", — скажоны рускі выраз "маленькая работа" (бо савецкія вайскоўцы казалі венграм, што іх забіраюць выканаць невялікую працу)Gyorgy Dupka, Alekszej Korszun (1997) «A Malenykij Robot Dokumentumokban», (documents about deportations of Hungarians from Carpathian Ruthenia)Tamás Stark «Malenki Robot» — Hungarian Forced Labourers in the Soviet Union (1944—1955).
Розныя катэгорыі зняволенных Ваеннапалоныя венгерскай арміі; Этнічныя немцы з вянгерскіх грамадзян і венгерскія грамадзяне з нямецкімі імёнамі, якіх парадалі СССР адпаведна з пастановай 7161Gál Mária, Gajdos Balogh Attila, Imreh Ferenc, «The White Book of Atrocities Against Hungarians in the Autumn of 1944»; Венгры Трансільваніі, перададзеныя Румыніяй савецкім вайскоўцам у 1944 г. па падазрэнню ў арганізацыі партызанскаг руху Удзельнікі арганізацыі "Левенте", чыноўнікі, члены правых палітычных партый, былыя вайскоўцы і асобы, абвінавачаныя савецкімі трыбуналамі ў антысавецкай дзейнасціTamás Stark, «Ethnic Cleansing and Collective Punishment: Soviet Policy Towards Prisoners of War and Civilian Internees in the Carpathian Basin» in: «Ethnic Cleansing in Twentieth-Century Europe» (2003) Цывільныя грамадзяне, узятыя ў палон Чырвонай арміяй падчас бітвы пад Будапештам.
Знаходжанне ў СССР У СССР венграў трымалі ў спецыяльных лагерах НКУС разам з ваеннапалоннымі іншых краін. Звычайна такія лагеры трымалі каля буйных гарадоў, дзе палонных і інтерніраваных асоб выкарыстоўвалі на будаўнічых работах. Венграў можна было знайсці у Азербайджане, Украіне, Беларусі, Прыбалтыцы, некаторых рэгіёнах Расіі. Дакладная колькасць венгерскіх грамадзян выкарыстаных на тэрыторыі СССР на прымусовых работах гісторыкамі не вызначана, як і колькасць тых венграў, якія памерлі пры перавозках і ў лагерах.
Венгерскія ваеннапалонныя на тэрыторыі Беларусі На тэрыторыі БССР венграў (ваеннапалонных і цывільных) - якіх паводле звестак даследчыка праблемы Шаркова было 5384 чалВ. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные // Белгазета 17.09.2001, №36 (302). - трымалі пераважна ў лагеры №183 ў Барысаве. Таксама некаторая колькасць венграў знаходзілася у лагерах №56 (Бабруйск) і №281 (Валкавыск)Мемарыяльны спіс венгерскіх грамадзян, памерлых у савецкіх лагерах. У іншых лагерах пераважна знаходзіліся асобныя венгры.
Рэпатрыяцыя У пачатку 1946 года венгерскі ўрад пачаў перамовы аб вяртанні сваіх грамадзян на Раздіму. У ліпені-лістападзе 1946 г., адбылася першая хваля рэпатрыяцыі У маі 1947 г. рэпатрыяцыі аднавіліся. Апошнія хвалі рэпатрыяцыі адбыліся ў 1953—1955 гг. ў рамках палітыкі дэсталінізацыі. Ёсць звесткі, што вярнулася на Радзіму 330-380 тыс. веграў, а каля 200 тыс. чал. загінула ў палонеTamás Stark “Malenki Robot” – Hungarian Forced Labourers in the Soviet Union (1944–1955).
Спасылкі Imre Tatár, «Bánhidától Kijevig: egy volt munkaszolgálatos emlékezése a hazai táborra és a szovjet hadifogságra» (From Banhida to Kiev: memories of a former labor camp inmate of his time in a Hungarian camp and Soviet captivity), Hadtörténelmi közlemények (2002), vol. 115, issue 4, pp 1156–87. Genocide or genocidal massacre?: The case of Hungarian prisoners in Soviet custody Human Rights Review Венгерские военнопленные в СССР: Документы 1941—1953 годов. Moscow, 2005
Гл. таксама Венгерскія ваеннапалонныя ў СССР Японскія ваеннапалонныя ў СССР Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР Румынскія ваеннапалонныя ў СССР Італьянскія ваеннапалонныя ў СССР Фінскія ваеннапалонныя ў СССР Савецкія ваеннапалонныя падчас Вялікай Айчыннай вайны Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР
Катэгорыя:Вялікая Айчынная вайна Катэгорыя:Другая сусветная вайна