Аляксей Дзмітрыевіч Мацюшо́ў ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія А. Д. Мацюшоў нарадзіўся ў вёсцы ВоўсішчаУ крыніцах сустракаюцца назвы Аўсішча, Оўсішча (зараз у Віцебскай вобласці Беларусі).

Скончыў сямігодку ў вёсцы Латыгаль, настаўніцкія курсы. Працаваў настаўнікам, сакратаром сельсавета. З 1937 года на службе у войсках НКУС СССР. У 1938 годзе скончыў Харкаўскае ваеннае вучылішча НКУС СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага і быў звольнены ў запас. У 1941 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік баявых дзеянняў на Заходнім і Калінскім франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. Удзельнік абароны Смаленска, Масквы, Ржэўска-Вяземскай наступальнай аперацыі. Быў тройчы паранены. У 1942 годзе скончыў паскораны курс Ваеннай акадэміі РСЧА імя М. В. Фрунзэ і быў прызначаны начальнікам штаба ордэна Кутузава 940-а стралковага палка (262-я стралковая дывізія, 43-я армія, Калінінскі фронт).

Маёр А. Д. Мацюшоў вызначыўся ў час Смаленскай наступальнай аперацыі ў верасні 1943 г. 18 верасня 940-ы стралковы полк удзельнічаў прарыве нямецкай абароны ў раёне вёскі Рабышы Дзямідаўскага раёна Смаленскай вобласці і наступаў у напрамку на горад Дзямідаў у авангардзе дывізіі. Начальнік штаба А. Д. Мацюшоў узначальваў атрад разведкі і баявой аховы. У канцы дня перадавы атрад зайшоў у тыл нямецкага гарнізона ў вёсцы Вераб’і. Не чакаючы падыходу асноўных сіл палка, маёр Мацюшоў узначаліў атаку, у выніку якой варожы гарнізон быў разгромлены. На подступах да вёсак Георгіўскае i Дзмітракі маёр Мацюшоў узначаліў групу з складзе ўзвода аўтаматчыкаў і двух узводаў 45-мм гармат. 19 верасня 1943 г. у раёне вёскі Дзмітракі група сутыкнулася з дзвюма ротамі пяхоты праціўніка. Мацюшоў узначаліў атаку на пераўзыходзячыя сілы ворага. Было знішчана больш за 100 нямецкіх салдат і афіцэраў, захоплена 4 мінамёты, 27 кулямётаў, 3 рацыі, 12 павозак з маёмасцю і боепрыпасамі і інш. Маёр А. Д. Мацюшоў загінуў у гэтым баі.

Быў пахаваны на могілках у вёсцы Дубна Цёмкінскага раёна Смаленскай вобласці. Пасля вайны перапахаваны ў горадзе Дзямідаў.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Медаль «За баявыя заслугі»

Памяць Помнік на магіле ў горадзе Дзямідаў Смаленскай вобласці. Імя А. Д. Мацюшова было прысвоена школе ў вёсцы Латыгаль Сенненскага раёна.

Літаратура

Мацюшоў Аляксей Дзмітрыевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 298—299. Матюшов Алексей Дмитриевич //

Спасылкі

Прыдзвінскі край — Героі Савецкага саюза — Мацюшоў Аляксей Дзмітрыевіч // ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» МАЦЮШОЎ АЛЯКСЕЙ ДЗМІТРЫЕВІЧ // Сайт Сенненскага раённага выканаўчага камітэта

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Маскву Катэгорыя:Маёры СССР