Юстын Нарбут () — гісторык.

Біяграфія З роду Нарбутаў, сын лідскага харунжага Юзафа Мікалая Нарбута і Ганны з Гразмані, сястры каралеўскага шамбяляна . Далёкі сваяк Тэадора Нарбута.

Вучыўся ў Віленскім універсітэце.

У час паўстання 1794 года камандаваў палком пяхоты ў баі пад Соламі.

Пасля падаўлення паўстання пастаянна жыў у Лідскім павеце, у спадчынным маёнтку, у 1820 годзе быў членам павятовага межавога суд.

Апошнія гады жыцця прысвяціў вывучэнню гісторыі краю. У 1818 годзе ў Гродне выйшла яго праца «Нарыс каранёў літоўскага народу», у якой прыведзены звесткі пра мясцовую гісторыю і міфалогію. Невялікі тыраж гэтай кнігі хутка разышоўся, і ў 1820 годзе выйшла 2-е выданне.

У Вільні надрукавана яго праца «Унутраная гісторыя літоўскага народу з часоў Яна Сабескага і Аўгуста II…» (т. 1-2, 1842; 2-е выд. 1843). Ёсць меркаванне, што яна падрыхтавана ім на заказ Сапегаў, бо амаль цалкам прысвечана зацятай барацьбе паміж віленскім біскупам Канстанцінам Бжастоўскім і гетманам Казімірам Сапегам у 1693—1701 гадах. У рэцэнзіі на гэту кнігу Юзаф Крашэўскі абвінаваціў аўтара ў невыкарыстанні важных гістарычных крыніц і тэндэнцыйнасці, з прычыны чаго вобраз Сапегі атрымаўся залішне станоўчым, а Бжастоўскага — адмоўным.

Крыніцы

Лаўрэш Л. Гісторык Юстын Нарбут. Яго навуковая дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго дачка Каміла. Издательские решения, 2025. — 146 с.

Літаратура

Лаўрэш Л. Каміла Юрэвіч з Нарбутаў і раўнапраўе жанчын // Наша вера. 2026. №2 (116). С. 28-29; Каміла Юрэвіч з Нарбутаў. Ліст да Аляксандры М.... // Наша вера. 2026. №2 (116). С. 30-33.

Спасылкі

Юстын