Электрадэпо «Дарныця» () — электрадэпо Кіеўскага метрапалітэна, якое павінна абслугоўваць Святошынска-Броварскую лінію.

Дэпо мае злучальную галінку на перагоне паміж чыгуначнымі станцыямі Кіеў-Дняпроўскі і Дарныця для перадачы вагонаў метрапалітэна, што перавозяцца па чыгунцы.

Гісторыя У першыя гады існавання метро, цягніка адстойваліся прама ў тунэлях. Вагоны абслугоўваліся ў часовым дэпо «Дняпро», размешчаным на Набярэжнай шашы паблізу ад станцыі «Дняпро». Вагоны з лініі ў дэпо перамяшчаліся з дапамогай спецыяльнага пад'ёмніка, які знаходзіўся пад эстакадай станцыі «Дняпро». Дэпо «Дарныця» была адкрытая адначасова з працягам лініі на левы бераг Дняпра. Абслугоўвала Курэніўска-Чэрванаармійскую лінію ў перыяд з 1976 года па 1988 год, пакуль не было адкрыта электрадэпо «Абалонь».

Абслугоўваемыя лініі №ЛініяГады1Святошынска-Броварская лініяЗ 19652Курэніўска-Чэрванаармійская лінія1976—1988

Рухомы састаў Д — 1960—1969 Е — 1969—2015 Еж, Еж1 Ема-501, Ема-502 Е-КМ (мадэрнізаваныя Еж і Е) 81-717.5/714.5 81-717.5М/714.5М 81-540.2К/541.2К з 2011. У ліку спецыяльнага рухомага складу маюцца: Кантактна-акумулятарны электравоз на базе вагона тыпу Д Вагон-шляхавымяральнік на базе вагона тыпу Д Грузавы вагон на базе вагона тыпу Е У дэпо таксама знаходзіцца вагон-музей (тып Д), які быў у складзе пробнага цягніка 22 кастрычніка 1960 года.

Спасылкі Від на дэпо «Дарныця» (Wikimapia) Від на дэпо «Дарныця» з космасу (Google maps) Афіцыйны сайт Кіеўскага метрапалітэна Неафіцыйны сайт Кіеўскага метрапалітэна Спіс вагонаў ЦЧ-1 «Дарныця» Тоцкі Алег. ЦЧ-1 «Дарныця» // tov-tob.livejournal.com. — 2012. — 8 чэрвеня.

Катэгорыя:Кіеўскі метрапалітэн