Лена Васільеўна Леванцэвіч (Васілеўская) (нар. ) — беларускі навуковец-этналінгвіст. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі УА «БрДУ імя А. С. Пушкіна», суаўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў-філолагаў «Лінгвакраіназнаўства», «Лінгвакультуралогія»Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Здзітаўская сярэдняя школа» Бярозаўскага раёна. «Здзітава — Радзіма мілая». Мінск: Прапілеі, 2015. С. 94..

Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Здзітава Бярозаўскага раёнаГарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць. 2006. С. 176.. У 1987 г. Лена Васільеўна скончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна і па размеркаванні засталася там працаваць — асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам. Яшчэ ў час вучобы, на чацвёртым курсе, працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 3 г. Брэста, бо на той час не хапала настаўнікаў у школах.

Завочна вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук РБ, вывучала гаворкі Бярозаўшчыны. Вынікам працы сталі кандыдацкая дысертацыя «Лінгвагеаграфічная групоўка гаворак Бярозаўскага раёна» (абаронена ў 1996 годзе) і тры выданні «Атлас гаворак Бярозаўскага раёна» (па фанетыцы, марфалогіі і лексіцы).

Дзейнасць Лена Васільеўна з’яўляецца распрацоўшчыкам дапаможнікаў для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання («Беларуская мова: тыповыя памылкі на цэнтралізаваным тэсціраванні» (2007, у суаўтарстве), «Беларуская мова: 27 урокаў з рэпетытарам») (выданні 2008, 2010, 2013 гг.), стварыла вучэбна-метадычныя комплексы і дапаможнікі для студэнтаў-філолагаў: «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы: курс лекцый» (2011), «Беларуская дыялекталогія: вучэбна-метадычны комплекс» (2014), «Лінгвакультуралогія: дапаможнік» (2010), «Лінгвістычнае краязнаўства Брэстчыны: курс лекцый» (2013), а таксама «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» (2013) для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей і інш.

Удзельнічае ў навуковых канферэнцыях і публікуе артыкулы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі — Украіна, Польшча, Венгрыя, Расія, Літва.

Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта