Сядзіба Бельскіх — рэшткі сядзібна-паркавага ансамбля XIX стагоддзя ў агр. Дворышча Лідскага раёна. Меў рысы несапраўднай готыкі.
Размяшчэнне і склад сядзібы Фальварак размяшчаўся на аддаленні ў чвэрць вярсты ад вёскі Дворышча і прымыкаў да сплаўной ракі ЖыжмыДворышча (стар. 43-60). У 1840-х гадах сядзібны комплекс уключаў у сябе наступныя пабудовы: «Дом жылы панскі драўляны на мураваным фундаменце»ЦДГА Літвы, ф. 394, воп. 4, адз. зах. 782, арк. 3 аб., а таксама «эканамічную хату, свіран з сутарэннямі, стайню, 2 хлявы для буйной жывёлы, аўчарнік, адрыну для складвання сена, гумно і хату для мельніка»ЦДГА Літвы, ф. 394, воп. 8, адз. зах. 1944, арк. 4 аб.. Меўся таксама драўляны вадзяны млын на 3-х стойках. Акрамя гэтага, на тэрыторыі сядзібы размяшчаліся наступныя пабудовы: ляднік, печ для абпалу вапны, мураваны броварны завод з свіранам на гарэлку. Вінакурэнне на заводзе праводзілася на працягу 6 месяцаў і выкурвалася да 6412 вёдраў гарэлкі. Для продажу гарэлкі ў маёнтку было заведзена 13 корчмаў. Прычым у самім Дворышчы стаяла мураваная карчма. Выручка ад продажу пітва складала 800 рублёў срэбрамЦДГА Літвы, ф. 349, воп. 4, адз. зах. 782, арк. 4.
У другой палове ХІХ стагоддзя ў сядзібе былі праведзеныя перабудовы. Комплекс пабудоў застаўся ранейшым — дадаўся толькі піваварны завод, але на месцы струхлелых драўляных будынкаў былі збудаваны новыя мураваныя будынкі сядзібнага дома, млына вадзянога, піваварнага і крухмальнага заводаў, а таксама драўлянага свірана на мураваных сутарэннях. Відаць, у гэты час быў сфармаваны і парк пры сядзібе.
Відаць, сядзібны дом быў перабудаваны ў 1850-х гадах, але, магчыма, што цэнтральны драўляны аб’ём застаўся ранейшым, а да яго прыбудавалі дзве мураваныя вежы.
Сядзібны дом
Адзначаецца, што найбольш блізкімі да сядзібы ў Дворышчы захаванымі аналагамі можна лічыць сядзібныя дамы ў Лынтупах Пастаўскага раёна і Тарнове Лідскага раёна. Сядзібы, прыведзеныя ў якасці аналагаў, пабудаваныя на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў. Але сядзібны дом у Дворышчы быў пабудаваны значна раней. Верагодна, што пабудову сядзібы ажыццявілі Пуслоўскія, якія валодалі Дворышчам да 1855 года.
Жылы дом меў 2 вежы. Ён быў зроблены з часанага хваёвага дрэва, звонку абабіты дошкамі, на мураваным фундаменце. Пакрыты дранкаю (гонтаю), дах выфарбаваны фарбай цёмна-чырвонага колеру. Дом падзяляўся на тры флігелі, сярэдні — чатырохпавярховы, а два крайнія — 2-х павярховыя, з чатырма ганкамі, з іх — два зашклёныя, у гэтым доме 30 пакояў з кухняю, у ёй студня з меднаю помпаю і трубою з кранамі, якая праходзіць у пральню; у гэтай апошняй уладкована печка з цэглы, і ў яе памешчаны медны кацёл або апарат для грэння вады для мыцця бялізны, ва ўсім доме некалькі калідораў, 8 камораў, 49 вокнаў, 28 печаў і камінаў, 49 дзвярэй. У пакоях, выключаючы ніжні паверх, падлогі фарбаваныя, сцены вытынкаваныя і выбеленыя, дзверы двойчатыя на жалезных завесах і гаках (круках) з унутранымі замкамі, у вокнах рамы венецыянскія падвойныя. Печы з кафлі герметычныя з чыгуннымі дзверцамі. У ніжнім паверсе ўладкаванне простае, вокны невялікія з кратаміЦДГА Літвы, ф. 349, воп. 4, адз. зах. 782, арк. 4..
Па абодвух баках дома дзве мураваныя вежы з галерэямі наверсе, сцены іх выфарбаваныя звонку жоўтай фарбай. Галерэі абнесеныя балясамі, падлогі іх пакрыты бляхай, выфарбаванай фарбай цёмна-чырвонага колеруЦДГА Літвы, ф. 525, воп. 1, спр. 1270, ліст 130 аб.. На вежах былі ўладкованыя бляшаныя трубы для сцёку вады. Вежа па правым баку ад дома — чатырохпавярховая з лесвіцаю ўсярэдзіне. У ёй 4 пакоі без падлог. Тынкованая, 24 акны, 4 печы, 4 дзвярэй. Другая вежа, па левым баку дома — трохпавярховая. У ёй акрамя лесвіцы пакояў няма, з 7 вокнамі з 3-х бакоў. Пад гэтай вежаю знаходзіцца ляднікЦДГА Літвы, ф. 525, воп. 1, спр. 1270, ліст 131. Даўжыня дома дасягала 25,2 сажні, а шырыня 6,2 сажні.
Сучасны стан
У цяперашні час на тэрыторыі сядзібы захаваліся поўнасцю або часткова будынкі млына, крухмальнага завода, ледніка, свірана, карчмы, кузні і нейкага складскога памяшкання.
Ад сядзібнага дома захавалася толькі адна чатырохпавярховая вежа. Сядзібная вежа ўяўляе сабой чатырохпавярховы, квадратны ў плане цагляны будынак на высокім каменным падмурку. Вышыня вежы каля 15 метраў. Пад ёй маецца склеп. Будынак мае насычанае дэкаратыўнае аздабленне. Абтынкаваныя сцены вежы прарэзаныя паўцыркульнымі вокнамі з прафіляванымі арачнымі сандрыкамі. Вуглы вежы да чацвёртага яруса выдзелены рустам. Ад другой вежы — трохпавярховай — у Дворышчы захаваўся фундамент, на якім у 1980-я гады надбудавалі будоўлю невыразнага прызначэння «пад старыну».
Парк У другой палове ХІХ стагоддзя, а магчыма нават і раней у сядзібе Дворышча быў разбіты парк пейзажнага тыпу. Рэшткі парка захаваліся.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Дворышча (стар. 43-60)
Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Лідскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі Катэгорыя:Дворышча (Лідскі раён)