Narodny Albom, Наро́дны Альбо́м — беларускі супольны музычны праект, скампанаваны і выдадзены ў 1997 годзе. На фестывалі «Рок-каранацыя-97» прызнаны альбомам году, праходзіў у намінацыі «Найлепшыя тэксты году».

Гісторыя Супольны музычны праект з’явіўся на свет дзякуючы Міхаілу Анемпадыставу, якому належыць ідэя альбома і амаль усе тэксты. Удзел у праекце бралі папулярныя беларускія рок-музыкі сярэдзіны 90-х: N.R.M., ULIS, Новае Неба і іншыя.

Запіс альбома адбываўся на «Радыё 101,2», якое выходзіла ў эфір усяго 13 месяцаў, і ў верасні 1996 года было закрыта, а студыя на пэўны час стала месцам сустрэч творчых людзей, захопленых ідэяй нацыянальнага адраджэння — музыкаў, літаратараў, журналістаў. Пад канец 1997 года праца над праектам была завершана, фірма «Ковчег» выдала касету «Narodny Albom», а 28 снежня на сцэне Тэатра юнага гледача адбылася прэм’ера.

Вобраз несавецкай Беларусі быў прадуманы аўтарам-дызайнерам і прадэманстраваны ў праекце на розных узроўнях, у тым ліку і на графічным — на вокладцы назва альбому была напісана лацінкай.

18 снежня 2007 года на юбілейным канцэрце быў пачаты продаж live-выдання складанкі з запісам ад 11 красавіка 2004 года. Паводле словаў Лявона Вольскага, падчас запісу Народнага Альбому з’явіліся ідэі запісаць асобны альбом патрыятычных песень «Я нарадзіўся тут», а таксама ідэя гурту «Крамбамбуля».

Змест

Удзельнікі Міхаіл Анемпадыстаў: ідэя і канцэпцыя альбома, тэксты — збор і апрацоўка, укладанне альбому, графічны дызайн, рэчытатыў (7), дадатковы спеў (26) Лявон Вольскі: канцэпцыя альбома, спеў (1-4, 6, 8, 9, 11-13, 16-19, 21, 22, 26, 27), дадатковы спеў (20), рэчытатыў (7), акустычная гітара (2, 4, 6, 11-13, 16, 17, 19, 22, 26), электрычная гітара (25), бас-гітара (11), бубны (11), Kurzweil-2000 (1, 2, 5, 7, 8, 20, 25) Кася Камоцкая: канцэпцыя альбома, спеў (1, 4, 7, 8, 15, 20, 23, 26), акустычная гітара (15, 23) Анатоль Додзь: канцэпцыя альбома, гукарэжысура (1-14, 16-23, 25-27), мастэрынг, укладанне альбому, дадатковы спеў (21) Сяргей «Шлёма» Лабандзіеўскі: гукарэжысура (10, 15, 24), дадатковы спеў (2, 3, 13, 26), голас камісара (3, 21) Зміцер Вайцюшкевіч: спеў (14), кларнэт (10), флейта (5, 22), Kurzweil-2500 (14) Вераніка Круглова: спеў (5) Ірына Курапаткіна: спеў (25), дадатковы спеў (23, 26), рытмовае плясканне (18) Аляксандр Памідораў: спеў (10), акустычная гітара (10), дадатковы спеў (13) Inkognito: спеў (24) Сяргей Ахрамовіч: баян «Мелодия» (2, 11, 13, 22, 26), дадатковы спеў (2, 20, 21, 26) Юлія Глушыцкая: віяланчэль (4, 7) Алег «Алезіс» Дземідовіч: бубны (4, 11-13, 22, 26, 27), дадатковы спеў (22) Юрась Ляўкоў: бас-гітара (4, 11-13, 22, 26) Піт Паўлаў: акустычная гітара (12, 27), дадатковы спеў (22) Слава Корань: электрычная гітара (8), дадатковы спеў (8) Дзяніс Архіпаў: кантрабас (10) Вольга Бабак: дадатковы спеў (9, 26), рытмовае плясканне (18) Вольга Караткевіч: дадатковы спеў (9, 26) Генадзь Кеснер: дадатковы спеў (2, 3, 20, 21, 26) Алесь Ляшкевіч: дадатковы спеў (3, 21, 26) Юры Каролік: дадатковы крык (2, 26) Каймар Ягер: фота Клаўс Зэмдэта: мадэль Улад Казаноўскі: графічны дызайн

Дадатковыя звесткі На некаторых перавыданнях песня «Надзенька» замененая на іншую. Ёсць меркаванне, што песня «Казік» напісаная на матыў песні «Twist and Shout», вядомай у выкананні гурту The Beatles. Але больш верагодна, што вытокам была песня «La Bamba», вядомая ў выкананні Ritchie Valens а таксама гурту Los Lobos, кавер-версіяй якой, дарэчы, i з’яўляецца «Twist and Shout». «Lomir zich iberbetn» (бел. давайце памірымся)— народная яўрэйская песня. Песня «ЛаЛаЛаЛа» да выхаду «Народнага альбому» ўвайшла ў аднайменны першы альбом N.R.M.. У песні «Два польскіх шпіёны» спяваецца пра Болека ды Лёлека, прататыпам якіх сталі персанажы мультфільма 1960-х гадоў. Каймар Ягер ды Клаўс Зэмдэта служылі ў войску разам з Міхаілам Анемпадыставым. Лявон Вольскі разам з Міхаілам Анемпадыставым напісалі ў 1999 годзе аднайменную п’есу, грунтуючыся на персанажах, якія сустракаюцца ў альбоме (апублікаваная ў 2000 годзе па-польску і ў 2002 годзе па-беларуску). У 2001 годзе п’есу паставіў Уладзімір Колас з ліцэістамі Беларускага гуманітарнага ліцэя, а ў 2008 годзе адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма «Дзённік „Народнага альбома“»«Народны альбом» увасобілі ў кіно Радыё Свабода Андрэй Хадановіч выконваў кавер на песню «Простыя словы» 11 красавіка 2004, 18 снежня 2007 ды 2-3 снежня 2008 году прайшлі канцэрты «Народны альбом»«Народны альбом» вяртаецца! // KP.RU 20 ноя 2008. Гурт N.R.M. нярэдка выконваў на сваіх канцэртах шэраг песень з «Народнага альбому», у тым ліку песню «Надзенька». Гэта можа падказваць, што пад інкогніта хаваўся Лявон Вольскі. Паводле іншых звестак, яе выканаўцам на альбоме быў выкладчык з кафедры славістыкі філфаку БДУ Мікалай ТрусСяргей Будкін. 1997. Пачатак «супольнасці» , Праект «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу». На песню «Надзенька» таксама зняты відэакліп. Песня «Край ты мой, край» увайшла ў «Незвычайны канцэрт» рэж. Юрыя Хашчавацкага. 4 верасня 2016 года ў межах фестывалю «Усход культуры. Іншае вымярэнне» на сцэне Падляскай оперы ў Беластоку адбылася прэм’ера спектаклю «Народны альбом. 20 год».«Народны альбом» паставяць на опернай сцэне Белсат Запіс канцэрта быў паказаны тэлеканалам БелСат у навагоднюю ноч з 31 снежня 2016 на 1 студзеня 2017.

Крыніцы

Літаратура Наталля Русецкая. «Narodny albom»: беларуская і польская рэцэпцыя // Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча: зб. арт. па матэрыялах міжнар. навук. канф. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: І. Э. Багдановіч (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БДУ, 2018.

Спасылкі Музычны спектакль «Народны альбом. 20 год» на YouTube Дакументальны фільм «Народны альбом. Ненаўмысны шэдэўр» на YouTube «Belsat Music Live Extra»: «Народны альбом» і містычныя супадзенні на YouTube

Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі Катэгорыя:Альбомы 1997 года