Proceratium google — від мурашак з падсямейства Proceratiinae, які жыве на Мадагаскары. Адкрыты Браянам Фішэрам з Каліфарнійскай акадэміі навук.

Proceratium google быў знойдзены ў 2005 годзе на гары ў паўночна-ўсходняй частцы Мадагаскара ().

Незвычайная форма брушка мурашкі. Вусікі 12-членікавыя. Сілкуецца выключна яйкамі павукоў.

Фішэр назваў мурашкі ў гонар Google, аддзячыўшы кампанію за праект Google Earth. У гэтую праграму можна інтэграваць дадзеныя праекта AntWeb  — базы дадзеных мурашак усяго свету, адным з распрацоўшчыкаў якой з'яўляецца Фішэр.

Гл. таксама Proceratium melinum

Спасылкі Артыкул Б. Фішэра Фатаграфія Proceratium google

Катэгорыя:Мурашкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 2005 годзе