«Бонда» — адзін з першых беларускіх рок-гуртоў у 1980-1989 гадах. Пасля распаду даў пачатак такім гуртам, як «Крама», «Рокіс», «ULIS» і «The Little Blues Band».

Гісторыя Гурт быў заснаваны ў 1980 годзе студэнтамі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту Іванам Маркавым, Сяргеем Кнышам, а таксама студэнтам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Вячаславам Сцяпанавым (першапачатковы вакаліст).

Гурт пачаў пісаць песні на вершы расійскіх паэтаў і першапачаткова меў назву «Студия 7». Увосень да гурта далучаецца бас-гітарыст Сяргей Дарожка, а праз год з’яўляецца Ігар Варашкевіч, які стаў другім вакалістам і граў на губным гармоніку. Прыблізна ў той жа час у якасці светарэжысёра да гурта далучаецца Валер Цыніцкі, а гукарэжысёра — Клаўс (Aляксандр Беразяк). У 1982 годзе да музыкаў як другі гітарыст далучыўся Слава Корань, які раней граў у гурце «Ліфт». У канцы 1983 года гурт стварае сваю першую песню на беларускай мове — «Соль жыцця». Праз год у складзе адбываюцца змены: з гурта сыходзяць Сцяпанаў і Дарожка, а на месца басіста прыходзіць Сяргей Краўчанка. Ігар Варашкевіч робіцца асноўным вакалістам. З гэтага кроку пачынаецца гісторыя гурта «Бонда».

У 1986 годзе на самаробнай студыі ў Мінску «Бонда» запісвае першы альбом пад назвай «Месца пад сонцам» (але афіцыйна альбом выйшаў на касетах толькі ў 1996 годзе). У 1988 годзе гурт здымае першы ў Беларусі відэакліп: «Ура!», у 1989 — «На станцыі Койданава» рэжысёра Генадзя Шувагіна на словы паэта Адама Глобуса.

У сярэдзіне 1988 года Бонду пакідаюць Слава Корань разам з Сяргеем Краўчанкам і ствараюць гурт ULIS (а пазней да іх далучаецца і Сяргей Кныш), і ў 1989 годзе гурт распадаецца. Ігар Варашкевіч пачынае спяваць у гурце «Рокіс», які пазней стаў называцца «Крама». Іван Маркаў у 1991 годзе стварае гурт The Little Blues Band.

У 1999 годзе выходзіць зборнік «Бонда» на двух дысках з амаль усімі песнямі гурта.

Удзельнікі Ігар Варашкевіч — спеў, губны гармонік, акустычная гітара Слава Корань — гітара Іван Маркаў — гітара Сяргей Кныш — ударная ўстаноўка (з 1983) Сяргей Краўчанка — бас-гітара (з 1984) Валер Цыніцкі — светларэжысёр Клаўс (Aляксандар Беразяк) — гукарэжысёр (1982—1989)

Былыя ўдзельнікі Вячаслаў Сцяпанаў — вакал, фартэпіяна (да 1984) Сяргей Дарожка — бас-гітара (да 1984) Сяргей Брыкса — ударныя (1986) Сяргей Зелянкевіч — ударныя (1986—1988) Рыгор Воўчак — акардэон (1987—1988) Андрэй Хмяльніцкі — гітара (1988—1989) Віктар Смольскі — гітара (1989) Віктар Шот — бас-гітара (1989) Сяргей Антонаў — гітара (1989) Аркадзь Юшын — гітара (1989)

Храналогія

Дыскаграфія

Альбомы Месца пад сонцам (1996, MC) Бонда (2CD, 1999)

Удзел у зборніках Генералы айчыннага року (2004) — «Прыйдзе іх дзень» Чарнобыльскі вецер (2006) — «Радыеактыўны блюз» Хіт-парад «Беларускай маладзёжнай» (1990) — «На станцыі Койданава»

Кліпы «Ура» (1988) «На станцыі Койданава» (1989)

Літаратура

Спасылкі «Бонда» на радыё «Свабода» «Бонда» ў Залі славы «Тузіна Гітоў»

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1980 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1989 годзе