Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 9 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.
Гісторыя Будынак хасідскай ("кітаеўскай") ешывы, належаў да аднаго домаўладання з Кітаеўскай сінагогай, якая размяшчалася ў яго двары (цяперашні адрас вул. Максіма Багдановіча, 9А).
Архітэктура
Дом № 9 уяўляе сабой двухпавярховы чатырохвугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Адзін з тарцоў будынка глухі, другі прымыкае да дома № 7. Пад дахам праходзіць ступеньчаты карніз. Плоскія паверхні сцен фасадаў члянёны лучковымі вокнамі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск) Катэгорыя:Траецкае прадмесце Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску