Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 11 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Архітэктура Дом № 11 уяўляе сабой трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак, у дваровай частцы — рызаліт. Накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад падзелены карнізамі па вертыкалі на 3 часткі. Выкарыстанне белай лепкі на каляровай плоскасці сцяны падае збудаванню выразнасць і вытанчанасць. Аконныя праёмы 1-га і 3-га паверхаў прамавугольнай формы, на 2-м паверсе вокны маюць лучковы абрыс.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск) Катэгорыя:Траецкае прадмесце Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску