Надмагілле Паўла Гальшанскага — рэнесанснае віленскага біскупа Паўла Гальшанскага (? — 1555) ў Віленскім кафедральным саборы, створанае ў майстэрні Падавана прыкладна каля 1550 гМатушакайте, М., Скульптурные надгробия Литвы XVI—XVII вв. : автореферат … кандидата искусствоведения / М. Матушакайте ; Академия наук Литовской ССР, Институт истории. Вильнюс : [Институт истории], 1970, с. 14. стар. 227.

Апісанне Гальшанскі ляжыць у свабоднай позе. Левай рукой ён падпірае галаву, правай падтрымлівае кнігу. Масіўная фігура нябожчыка у багатым царкоўным адзенні, драпіраваным свабоднымі складкамі. Рэалістычна перададзена партрэтнае падабенства, падкрэслены рысы валявога, уладарнага характару. Старэчы твар, зрэзаны маршчынамі, пазбаўлены ідэалізацыі. Дэкаратыўная акаймоўка складаецца з тыповых рэнесансных элементаў — раслінных матываў, галовак пуці.

Катэгорыя:Надмагільныя помнікі Катэгорыя:Рэнесансныя скульптуры Катэгорыя:Кафедральны сабор Святога Станіслава (Вільнюс) Катэгорыя:Гальшанскія Катэгорыя:Скульптуры Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:З’явіліся ў XVI стагоддзі