МАЗ-СПОРТаўта (СК "МАЗ-СПОРТаўта", MAZ-SPORTauto) — беларуская спартыўная каманда па ралі-рэйдах Мінскага аўтамабільнага завода (Мінск, Рэспубліка Беларусь). Каманда выступае на гоначных аўтамабілях маркі МАЗ.
Гісторыя СК "МАЗ-СПОРТаўта" Каманда была створана ў 2010 годзе. Для спартыўнага аўтамабіля за аснову быў узяты серыйны паўнапрывадны грузавік МАЗ-5309. Першая спартыўная машына была сабрана ў сціснутыя тэрміны на магутнасцях эксперыментальнага цэха заводу. У машыне была ўсталявана 16-ступеністая каробка перадач ZF, шыны Continental, рухавік Д280.5-14 (800 к.с., 8 цыліндраў, аб'ём 17,2 літраў, падрыхтаваны Мінскім маторным заводам).
У першай жа гонцы «Шаўковы шлях—2010» каманда фінішавала на 12 месцы Макет першага спартыўнага грузавіка МАЗ-5309RR зараз усталяваны ў ведамасным дзіцячым летнім лагеры «Зубраня».
На другім для каманды «Шаўковым шляху—2011» грузавікі СК "МАЗ-СПОРТаўта" занялі 18-е і 23-е месцы. На гэтай гонцы быў прадстаўлены другі гоначны балід каманды (новая версія спартыўнага грузавіка была істотна палегчана, былі ўзмоцнены рысоры) і мадэрнізавана машына тэхнічнага суправаджэння.
Першым начальнікам каманды быў Рыгор Пацкевіч. У 2011 годзе начальнікам каманды быў прызначаны Валерый Казлоўскі, які таксама выступаў у якасці штурмана. Але пасля няўдалага выступу на Дакары-2016 кіраўніцтва заводу прыняло рашэнне пра змену кіраўніцтва каманды. З 2016 году камандай кіруе Сяргей Вязовіч, паралельна з'яўляючыся пілотам асноўнага экіпажа.
Гоначныя аўтамабілі
thumb|МАЗ-6440RR За 5 гадоў каманда змагла пабудаваць 5 спартыўных грузавікоў трох пакаленняў. Увесь час вядзецца праца над удасканаленнем канструкцыі, зніжэннем вагі, паляпшэннем умоў працы экіпажа. У першых двух пакаленнях гоначных машын былі ўсталяваны рухавікі Яраслаўскага і Тутаеўскага маторных заводаў. З 2015 года ў трэцім пакаленні балідаў выкарыстоўваюцца рухавікі Gyrtech чэшскай кампаніі Buggyra.
У снежні 2018 года была прэзентавана капотная машына новага пакалення — МАЗ-6440RRМАЗ-6440RR — первый спортивный "капотник" из Минска. Не только мощный и маневренный, но и эффектно выглядит! // abw.by .
Вынікі Ралі «Дакар»
Пілот Машына Вынікі выступаў на Ралі «Дакар» 2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019 2020 2021 Васілеўскі А. МАЗ-5309RR 31 21 31 10 Сыход 6 13 8 12Profil of ALEKSANDR VASILEVSKI - MAZ-SPORTAUTO - Dakar // dakar.com — Васілеўскі У. МАЗ-5309RR 25 — Вязовіч С. МАЗ-5309RR — 27 11 34 Сыход 13 2 6 МАЗ-6440RR 3 СыходProfil of SIARHEI VIAZOVICH - MAZ-SPORTAUTO - Dakar // dakar.com Вішнеўскі А. МАЗ-5309RR — — — — — 21 14 11 8 МАЗ-6440RR 6Profil of ALIAKSEI VISHNEUSKI - MAZ-SPORTAUTO - Dakar // dakar.com
Спасылкі http://maz.by/ http://maz.by/ru/about/sport/ http://adt.by/sportivnyj-maz-dlya-detskogo-lagerya-zubrenok/
Відэа
СПОРТаўта Катэгорыя:Аўтагоначныя каманды Катэгорыя:Ралі-рэйды Катэгорыя:Ралі Дакар Катэгорыя:Шаўковы шлях, ралі Катэгорыя:Чэмпіянаты Расіі па ралі Катэгорыя:Чэмпіянат Беларусі па ралі