«Свет Дзікага Захаду», або «Заходні свет» () — амерыканскі фантастычны серыял тэлеканала HBO, прэм’ера якога адбылася 2 кастрычніка 2016 года. Гэта адаптацыя аднайменнага фільма «Заходні свет», напісанага і пастаўленага Майклам Крайтанам у 1973 годзе. Выканаўчымі прадзюсарамі серыяла сталі Джонатан Нолан, Ліза Джой, Дж. Дж. Абрамс, Джэры Вайнтраўб і Браян Бёрк. Нолан таксама выступіў у якасці рэжысёра пілотнай серыі. 14 лістапада 2016 года HBO працягнуў серыял на другі сезон.
Месца дзеяння — футурыстычны парк атракцыёнаў «Заходні свет», населены андроідамі.
Акцёры і персанажы
Асноўны склад Эван Рэйчэл Вуд у ролі Далорэс Абернаці. Тэндзі Ньютан у ролі чароўнай і праніклівай красуні Мэйв Мілей. Джэфры Райт у ролі Бернарда Лоу, главы праграмнага аддзела Свету Дзікага Захаду. Таксама ў некалькіх серыях мае ролю Арнольда Уэбера, сузаснавальніка парку. Джэймс Марсден у ролі Тэдзі Флада, стралка, які прыехаў у пошуку мясцовых прыгажосцяў. Бен Барнс у ролі Логана, халасцяка і сталага наведвальніка Свету Дзікага захаду. Інгрыд Бульсё Бердал у ролі Амістыс, брутальнай і бязлітаснай бандыткі. Кліфтан Колінз-мал. у ролі Лоўрэнса, абаяльнага, але небяспечнага злачынца. Люк Хэмсварт у ролі Эшлі Стабса, начальніка Службы бяспекі. Сідсэ Бабет Кнудсен у ролі Тэрэзы Кален, кіраўніка аддзела якасці робатаў парку. Сайман Куортэрман у ролі Лі Сайзмара, галоўнага сцэнарыст парку. Радрыгу Сантору ў ролі Гектара Эскатона, чалавека ў вышуку са схільнасцю да выжывання. Анджэла Сарафян у ролі Клемянціны Пеніфітэр, галоўнай сэрцаедкі парку. Тэса Томпсан у ролі Шарлоты Хейл Шэнан Вудвард у ролі Элсі Х’юс, таленавітай і адоранай праграмісткі аддзела распрацоўкі. Эд Харыс у ролі чалавека ў чорным, які ўжо 30 гадоў вандруе па парку ў пошуку лабірынта. Джымі Сімпсан у ролі Уільяма, які шукае самога сябе ў парку атракцыёнаў, спадарожнік Логана. Энтані Хопкінс у ролі доктара Роберта Форда, творчага дырэктара парку «Заходні свет».
Другарадны склад Лілі Сіманс у ролі Эбігейл Лена Георгас у ролі Лоры Кары Грэм у ролі Крэйга Птолемі Слокам у ролі Сільвестра Луіс Хертэм у ролі Пітэра Абернаці Данабела Мартэль у ролі Сафіі Олівер Бел у ролі маленькага хлопчыка Стывен Ог у ролі Рэбуса Майкл Уінкат у ролі Старога Біла Эдзі Роўз у ролі Кісі Браян Хоу ў ролі шэрыфа Пікета Дэметрыус Грос у ролі намесніка шэрыфа Фоса Леанарда Нэм у ролі Фелікса Кайл Борнхаймер у ролі Кларэнса Брэдфард Тэйтум у ролі бармэна/новага Абернаці Тымаці Лі Дэ-Прайст у ролі Уолтэра Талула Райлі ў ролі Анджэлы Джына Торэс у ролі Лорэн
Вытворчасць
Задума і распрацоўка Кампанія Warner Bros. разглядала планы стварэння поўнаметражнага рымейка фільма «Заходні свет» 1973 года з канца 1990-х гадоў. У 2002 годзе часопіс Variety паведаміў пра падпісанне дагавора паміж Warner Bros. і акцёрам Арнольдам Шварцэнэгерам, які намерваўся прадзюсаваць фільм і выканаць у ім ролю Стралка, раней сыграную Юлам Брынерам; на працягу некалькіх гадоў кампанія спрабавала прыцягнуць да праекта Тарсема Сінгха як рэжысёра і Квенціна Таранціна ў якасці сцэнарыста. У 2011 годзе Warner Bros. усё яшчэ мела планы па стварэнні рымейку.
У жніўні 2013 года было абвешчана, што кампанія кабельнага тэлебачання HBO заказала пілотную серыю тэлесерыяла па матывах фільма — прадзюсарамі праекта выступілі Дж. Дж. Абрамс, Джонатан Нолан і Джэры Вайнтраўб, прычым Джонатан Нолан выступіў у якасці рэжысёра, а таксама сцэнарыста ў суаўтарстве са сваёй жонкай Лізай Джой. У канцы 2014 года HBO дала ход стварэнню першага сезона серыяла ў супрацоўніцтве з кінакампаніяй Bad Robot Productions; прэм’ера серыяла была запланавана на 2015 год.
Менавіта Дж. Дж. Абрамс прапанаваў падаваць сюжэт у серыяле з пункту гледжання андроідаў, а не людзей. Джонатан Нолан сярод іншых крыніц чэрпаў натхненне ў камп’ютарных гульнях, у тым ліку BioShock Infinite, Red Dead Redemption і The Elder Scrolls V: Skyrim, а таксама гульнях ад кампаніі BioWare, дзе няма строга зададзенай маралі, і маральны складнік знаходзіцца ў межах нейкага спектра, без адназначнага падзелу на чорнае і белае. Гульня The Elder Scrolls V: Skyrim прыводзілася як прыклад свету, у якім негульнявыя персанажы, якія кіруюцца камп’ютарам, напрыклад, вясковыя жыхары, жывуць сваім уласным жыццём незалежна ад таго, знаходзіцца побач з імі гулец ці не. Менавіта гэтая ідэя персанажаў камп’ютарных гульняў паслужыла ўзорам для запраграмаваных гісторый андроідаў у «Свеце Дзікага Захаду», якія замкнутыя ў пастаяннай пятлі і штораз паўтараюць адны і тыя ж учынкі. Каменціруючы тэму гвалту ў серыяле, Нолан адзначаў, што «гвалт прысутнічае ў тых гісторыях, якія нам падабаецца глядзець па тэлевізары, але не ў тых, якія нам хацелася б перажыць асабіста».
У серыяле гучаць цытаты з класічных п’ес Уільяма Шэкспіра, у прыватнасці, фраза «У бурных радасцей канец раптоўны» з Рамэа і Джульеты — для андроідаў яна з’яўляецца трыгерам, якія прымушаюць пераацаніць сваё ўспрыманне рэальнасці. «Свет Дзікага Захаду» мае шэраг адсылак да «Алісы ў Краіне Цудаў» Льюіса Кэрала — да іх адносяцца, напрыклад, сіняя сукенка Далорэс і сцэна чаявання ў пустыні, якая вельмі нагадвае кананічныя ілюстрацыі Джона Тэніэла да «Алісы». Паводле слоў Нолана, у серыяле ёсць некалькі відавочных і невідавочных сувязяў паміж галоўнай гераіняй Далорэс і Алісай, галоўнай гераіняй кэралаўскай кнігі; сама кніга Кэрала таксама з’яўляецца ў серыяле, і героі зачытваюць урыўкі з яе. thumb|«Стварэнне Адама», фрэска Сіксцінскай капэлы працы Мікеланджэла Адсылкі да выяўленчага мастацтва ўключаюць у сябе вобразы, спісаныя з «Вітрувіянскага чалавека» Леанарда да Вінчы, «Свету Крысціны» Эндру Уаета і «Стварэння Адама» Мікеланджэла — рэпрадукцыя «Стварэнні Адама» з’яўляецца ў фінале першага сезона, і адзін з герояў серыяла, доктар Форд, паказвае на яе і пераказвае тэорыю, высунутую ў 1990 годзе амерыканскім урачом Фрэнкам Мешбергерам, пра тое, што ў выяве Бога на фрэсцы насамрэч зашыфравана анатамічная выява чалавечага мозгу.
У сюжэце серыяла немалое месца займае канцэпцыя «бікамералізму», або «двухпалатнага розуму», высунутая амерыканскім псіхолагам Джуліянам Джэйнсам у 1976 годзе — аб тым, што мысленне старажытных людзей адрознівалася ад мыслення сучасных і некалі чалавечы мозг быў «двухпалатным», падзеленым на дзве часткі, адна з якіх паведамляла іншай, што рабіць, а іншая выконвала загады, успрымаючы голас іншай часткі мозгу як «вонкавы», які належыць вышэйшым сілам — распад гэтай сістэмы, паводле меркавання Джэйнса, прывёў да ўтварэння ўласнага «Я» і свядомасці ў сучасным сэнсе гэтага слова.
У фільме «Заходні свет» 1973 гады фігуравалі і іншыя паркі, аформленыя ў стылі не Дзікага Захаду, а Рымскай імперыі і Сярэднявечча — Нолан дапушчаў, што падобныя паркі могуць у далейшым з’явіцца ў серыяле, і сапраўды, у апошняй серыі першага сезона было паказана закуліссе яшчэ аднаго парку з японскімі самураямі. Пісьменнік Джордж Марцін, па чыіх кнігах у жанры сярэдневяковага фэнтэзі быў зняты іншы паспяховы серыял HBO — «Гульня тронаў» — сустракаўся з Ноланам і Джой і прапанаваў ім ідэю магчымага красовера паміж серыяламі — парку з андроідамі, заснаванага на свеце «Гульні тронаў».
Кастынг Энтані Хопкінс і Эван Рэйчэл Вуд сталі першымі акцёрамі, з кім дамовіліся прадзюсары серыяла, і былі зацверджаны іх ролі доктара Роберта Форда і Далорэс Абернаці адпаведна. У жніўні 2014 года да праекта далучылася цэлая група акцёраў у складзе: Джэфры Райт, Радрыгу Сантору, Інгрыд Бульсё Бердал, Шэнан Вудвард, Анжэла Сарафян, Сайман Куортэрман і Джэймс Марсден.
Здымкі Здымкі пілотнага эпізоду адбыліся ў ліпені і ў жніўні 2014 года ў Лос-Анджэлесе.
Крытыка Першы сезон серыяла атрымаў пераважна станоўчыя водгукі ад крытыкаў. Станоўча быў ацэнены акцёрскі склад, «годны галівудскага блокбастара», чыя трупа «зрабіла б гонар многім кінастужкам». Запазычваючы асноўную ідэю ад фільма 1973 года серыял не выглядае як рымейк. Ён кардынальна адрозніваецца з пункту гледжання жанру і ўяўляе сабой фантастычную драму супраць трылера арыгінала. Сюжэт інтрыгуе загадкамі і філасофскімі алюзіямі. Серыял ўздымае мноства тэм, у якіх тэматыка штучнага інтэлекту адыгрывае не апошнюю ролю, але і не заўсёды першую. Незвычайная і форма падачы апавядання — тры паралельныя «таймлайны», якія разгортваюцца на экране, не адрозныя адзін ад аднаго. «Свет Дзікага Захаду» атрымаўся суцэльным творам, здольным спарадзіць грамадскія дыскусіі, як гэта некалі зрабіў серыял «Згубленыя». З прычыны таго, што ў сюжэце шмат гвалту і аголенай натуры, праект параўноўвалі з «Гульнёй тронаў». Сярод негатыўных водгукаў існавала меркаванне, што па сутнасці серыял не ўяўляе ў сваёй канцэпцыі нічога новага. Да мінусаў журналісты таксама адносілі інтэлектуальную безуважлівасць да таго, што адбываецца, асабліва ўласцівае пілотнай серыі. «Афіша. Daily» пісала:
Крыніцы
Спасылкі
Как достичь мира? Убить всех людей / Мир Фантастики, 20.10.2016 «Мир Дикого Запада»: что будет во втором сезоне? / Мир Фантастики, 16.12.2016
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2016 года Катэгорыя:Тэлесерыялы 2016 года Катэгорыя:Тэлесерыялы паводле алфавіта Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Навукова-фантастычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы Warner Bros. Television Катэгорыя:Творы пра робатаў