Мікалай Іпалітавіч Абры́ньба (; , г.п. Епіфань, Тульская губерня, Расійская імперыя, цяпер Тульская вобласць, Расія — ) — рускі жывапісец. Заслужаны мастак РСФСР (1969). Член Саюза мастакоў СССР.
Біяграфія Скончыў ў 1931 годзе Кіеўскі мастацкі тэхнікум, у 1936—1940 гадах у Кіеўскім мастацкім інстытуце, у 1940—1941 гадах — у Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В. І. Сурыкава.
У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнік партызанскага руху ў Беларусі. У Вяземскім «катле» патрапіў у палон, з якога бегОбрыньба Николай Ипполитович, художник. З 1942 года ў Чашніцкай партызанскай брыгадзе «Дубава» (Віцебская вобласць), камандаванне якой стварыла яму ўмовы для мастацкай творчасці. У 1943—1944 гадах у распараджэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху, пры якім дзейнічала партызанская карцінная галерэя (раней працавала ў брыгадзе «Дубрава»), якую складалі 8 карцін і малюнкі Абрыньбы і накіды, акварэлі, плакаты беларускага мастака-партызана М. Гуціева.
Творчасць Тэма гераізму беларускіх партызан — галоўная ў творчасці Абрыньбы. Сярод работ: «Выхад брыгады „Дубава“ на аперацыю» (1942), «Памяці маіх сяброў, паўшых у барацьбе з фашызмам, прысвячаю: Нікіфараў Васіль, Маргевіч Вера, Караленка Дзмітрый, Шэнко Свяпан, Чайкін Міхаіл. 1942—1944» (1945—1967), «Прарыў» (1969), «Мост на Заходняй Дзвіне. 1942» (1970), «Франтавыя эцюды» (1976), партрэт П. К. Панамарэнкі (1974) і інш.
Карціны Абрыньбы захоўваюцца ў Львоўскай карціннай галерэі, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў прыватных калекцыях у Расіі і за мяжой: Італіі, Францыі, Японіі, ЗША.
Аўтар кніг «Лёс апалчэнца» і «Мастак і час».
Узнагароды Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені (1944) Ордэн «Знак Пашаны»
Літаратура
Спасылкі Обриньба Николай Ипполитович // Праект «Партызаны Беларусі»
Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскага мастацкага тэхнікума Катэгорыя:Выпускнікі Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва Катэгорыя:Выпускнікі МДМІ імя Сурыкава Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту РСФСР