Гісторыя Вялікабрытаніі — гісторыя сучаснай дзяржавы Вялікабрытанія. Да аб’яднання складаецца з чатырох частак: гісторыі Англіі, Шатландыі, Ірландыі і ВалііВеликобритания. История Краткая история Великобритании.
Актам аб уніі 1707 года Каралеўства Англія і Каралеўства Шатландыя зліліся ў Каралеўства Вялікабрытанія (), з агульным заканадаўчым сходам.
У 1801 годзе Вялікабрытанія пераўтварылася ў Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, якое ўтварылася ў выніку аб’яднання Вялікабрытаніі з Каралеўствам Ірландыя.
У 1922 годзе шэсць ірландскіх правінцый аддзяліліся і ўтварылі незалежную дзяржаву Ірландыя, і ў 1927 годзе Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі пераўтварылася ў сучаснае Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
Першабытная гісторыя Засяленне Брытанскіх астравоў людзьмі сучаснага тыпу (краманьёнцамі) пачалося каля 30 000 гадоў назад і адбывалася хвалямі. Лічыцца, што ў канцы дагістарычнага перыяду насельніцтва належала пераважна да культуры астраўных кельтаў (брытаў на востраве Брытанія і гэлаў на востраве Ірландыя).
Старажытнасць
Рымскае заваяванне Брытаніі пачалося ў 43 годзе да н. э. і правяло да 400-гадовага рымскага кіравання амаль на ўсім востраве (акрамя Шатландыі). Пасля заняпаду Рымскай Імперыі амаль увесь востраў (акрамя Шатландыі і Уэльса) занялі англы, саксы і юты — плямёны германскай моўна-культурнай групы. Яны асіміляваліся з кельтамі.
Сярэдневякоўе У X стагоддзі дробныя англа-саксонскія каралеўствы аб’ядналіся, утварыўшы Каралеўства Англія, у той час калі гэлы, якія, меркавана, мігрыравалі з паўночна-заходняй Ірландыі ў V стагоддзі, аб’ядналіся з піктамі і ўтварылі ў IX ст. Шатландскае каралеўства.
У 1066 годзе нармандцы ўварваліся ў Англію на чале з герцагам Вільгельмам, падпарадкавалі сабе ўсю краіну, а затым Уэльс, а пазней і пераважную частку Ірландыі. Яны прынеслі на астравы феадалізм паўночна-французскага ўзору і нарманда-французскую культуру.
Наступныя каралі Англіі няўдала спрабавалі анексаваць Шатландыю. Вольналюбівая Шатландыя сцякала крывёю, але захоўвала сваю незалежнасць. Наследаванне значных французскіх тэрыторый і прэтэнзіі на французскі трон бясконца ўцягвалі англійскіх манархаў у канфлікты з Францыяй, найбольш значным з якіх стала Стагадовая вайнаKeen, Maurice. The Hundred Years War («Столетняя Война»). BBC History..
Новы час (да 1707 года)
У 1536 годзе парламент Англіі у аднабаковым парадку анексаваў Уэльс , а Ірландыя з 1542 года апынулася ў асабовай уніі з Англійскай каронай. На тэрыторыях, якія пазней сталі Паўночнай Ірландыяй, землі каталіцкага гэльскага дваранства былі канфіскаваныя і перайшлі да пратэстанцкіх каланістаў з Англіі і Шатландыі.
У XVI стагоддзі ў краінах, якія сёння складаюць Вялікабрытанію, адбыліся працэсы Рэфармацыі, што прывяло да ўтварэння пратэстанцкіх дзяржаўных рэлігій у кожнай з іхРеформация в Англии и Шотландии і Ирландия периода Реформации: Период Реформации и Ирландия при Елизавете I, Encyclopedia Britannica онлайн., у прыватнасці, у Англіі (Рэфармацыя ў Англіі) і Шатландыі (Рэфармацыя ў Шатландыі).
У 1603 годзе каралеўствы Англіі, Шатландыі і Ірландыі былі аб’яднаныя ў парадку асабовай уніі, калі кароль Шатландыі Якаў VI атрымаў у спадчыну кароны Англіі і Ірландыі і перавёў свой двор з Эдынбурга ў Лондан. Тым не менш, кожная краіна захавала сваю палітычную ідэнтычнасць і свае палітычныя інстытутыRoss, D. (2002). «Хронология Шотландской Истории». Глазго: Geddes & Grosset. с. 56. ISBN 1-85534-380-0Hearn, J. (2002). Требуя Шотландию: Национальная сущность и либеральная культура. Edinburgh University Press. с. 104. ISBN 1-902930-16-9.
У сярэдзіне XVII стагоддзя ўсе тры каралеўствы былі ўцягнутыя ў серыю ваенных канфліктаў (уключаючы грамадзянскую вайну), якія прывялі да звяржэння манархіі ў 1649 годзе і кароткатэрміновага ўсталявання ўнітарнай Англійскай рэспублікіАнглийские Гражданские Войны. Encyclopedia Britannica Онлайн. Хаця манархія была адноўлена ў 1660 годзе, у выніку Славутай рэвалюцыі 1688 года стала зразумелым, што, у адрозненне ад астатняй Еўропы, абсалютная манархія не мае будучыні. Палітычнае ўладкаванне склалася на базе канстытуцыйнай манархіі і парламенцкай сістэмы. У гэты перыяд, асабліва ў Англіі, развіццё флоту прывяло да ператварэння краіны ў магутную марскую дзяржаву і каланіяльную імперыю.
Пасля Акта аб Уніі (1707—1921)
1 мая 1707 года з’явілася Каралеўства Вялікабрытанія, створанае палітычнай уніяй каралеўстваў Англіі і Шатландыі у адпаведнасці з Дамовай аб Уніі 1706 года, якая была ўзгоднена ў папярэднім годзе ды ратыфікавана Англійскім і Шатландскім парламентамі .
У XVIII стагоддзі краіна выконвала важную ролю ў развіцці перадавых ідэй парламентарызму, а таксама зрабіла ўнёсак у літаратуру, мастацтва і навуку. Прамысловая рэвалюцыя, якая пачалася ў Брытаніі, змяніла краіну, забяспечыла рост Брытанскай Імперыі і паскорыла каланіяльнае развіццё, уключаючы гандаль рабамі (хаця пасля прыняцця Акта аб Гандлі Рабамі ў 1807 годзе Злучанае Каралеўства заняла галоўную ролю ў барацьбе з ім)Loosemore, Jo (2007). Плавание против рабства. BBC Devon.. Брытанія была ў першую чаргу засяроджана на калоніях у Паўночнай Амерыцы. Пасля іх страты ў выніку вайны за незалежнасць ЗША, імперскія амбіцыі былі накіраваныя ў іншыя рэгіёны планеты, у прыватнасці на Аўстралію, Індыю і АфрыкуБиблиотека Конгресса, «Уплыў Амерыканскай рэвалюцыі за межамі». с.73..
У 1800 годзе парламенты Вялікабрытаніі і Ірландыі прынялі Акт аб уніі, аб’яднаўшы два каралеўствы і стварыўшы Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, якое з’явілася 1 студзеня 1801 года.
Пасля паразы Францыі ў рэвалюцыйных і напалеонаўскіх войнах (1792—1815) Вялікабрытанія аказалася галоўнай марской і эканамічнай дзяржавай у свеце (з Лонданам — найбуйнейшым горадам на планеце прыкладна ў 1830-х па 1930-я гады)Tellier, L.-N. (2009). «Городская История Мира: Экономическая и Географическая Перспектива». Квебек: PUQ. с. 463. ISBN 2-7605-1588-5 і заставалася звышдзяржавай прыкладна да сярэдзіны XX стагоддзяSondhaus, L. (2004). «Флоты в Современной мировой истории». Лондон: Reaktion Books. с. 9. ISBN 1-86189-202-0. Не маючы канкурэнцыі на моры, Брытанія прыняла на сябе ролю сусветнага арбітра, становішча, пазней вядомае як «Pax Britannica». Гэта быў таксама перыяд хуткага эканамічнага, каланіяльнага, прамысловага росту. Англія метафарычна звала сябе «майстэрняй свету»Мастерская Мира. BBC History. Проверено 11 мая 2011.. Брытанская Імперыя далучыла да сябе Індыю, Аўстралію і Новую Зеландыю, стварыла цэлы ланцужок калоній у Афрыцы (Егіпет, землі сучасных Судана, Кеніі, Танзаніі, Батсваны, ПАР), заняла іншыя тэрыторыі па ўсім свеце. Апрэч фармальнага кантролю над калоніямі, дамінаванне Брытаніі ў сусветным гандлі азначала і фактычны эканамічны кантроль над многімі краінамі, такімі як Кітай, Аргенціна, Тайланд.
На ўнутраным рынку адбыўся пераход да палітыкі вольнага гандлю, laissez-faire і значнага пашырэння гандлю. У краіне назіраўся хуткі эканамічны рост, які суправаджаўся хуткай урбанізацыяй, што прывяло да значных сацыяльных трансфармацый, у тым ліку шокавых. У канцы ХІХ стагоддзя іншыя краіны сталі складаць канкурэнцыю Брытаніі ў індустрыяльным дамінаванні.
Брытанія, разам з Расіяй, Францыяй і ЗША (з 1917 года), была адной з краін, якія вялі барацьбу супраць Германскай імперыі і яе саюзнікаў у Першай сусветнай вайне (1914—1918)Turner, John (1988). «Британия и Первая мировая война». Лондон: Unwin Hyman. сс. 22-35. ISBN 978-0-04-445109-9.. У Брытаніі было мабілізавана каля 5 мільёнаў людзей, якіх сабралі па ўсёй імперыі і з некаторых рэгіёнаў Еўропы. Нацыя атрымала каля 2,5 мільёнаў параненых і скончыла вайну з вялізным суверэнным доўгамWestwell, I.; Cove, D. (eds) (2002). «История Первой мировой войны, Том 3». Лондон: Marshall Cavendish. сс. 698 и 705. ISBN 0-7614-7231-2.. Пасля вайны Вялікабрытанія атрымала мандат Лігі нацый на былыя германскія і асманскія калоніі, дзякуючы чаму разраслася да найвялікшых памераў, пакрыўшы адну пятую частку сушы, дзе жыло каля чвэрці сусветнага насельніцтваTurner, J. (1988). «Британия и Первая мировая война». Абингдон: Routledge. с. 41. ISBN 0-04-445109-1.. Аднак рост ірландскага нацыяналізму і спрэчкі ўнутры Ірландыі адносна умоў Гамруля прывялі да фактычнага падзелення вострава ў 1921 годзеSR&O 1921, No. 533 от 3 мая 1921. на незалежную Ірландскую вольную дзяржаву і Паўночную Ірландыю, якая засталася ў складзе Вялікабрытаніі.
Пачатак XX стагоддзя У Першай сусветнай вайне на баку Саюзных дзяржаў (гл. Антанта). Гл. таксама: Ірландскае паўстанне 1916.
Пасля 1-й сусветнай вайны ўзмацніліся рухі за незалежнасць у калоніях. Ірландыя абвясціла незалежанасць (1921), але Паўночная Ірландыя засталася ў Аб’яднаным каралеўстве.
Другая сусветная вайна
Брытанія, разам з Францыяй і сваімі калоніямі, абвясціла вайну Германіі 3 верасня 1939 года, што ператварала ранейшы польска-германскі канфлікт у глабальную вайну; была адным з трох галоўных саюзнікаў у Другой сусветнай вайне супраць краін «восі». Пасля паразы сваіх еўрапейскіх саюзнікаў Вялікабрытанія працягвала барацьбу з Германіяй, у прыватнасці, у Бітве за Брытанію і Бітве за Атлынтыку. У час вайны і пасля перамогі над Трэцім Рэйхам Злучанае каралеўства было адной з трох дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў серыі канферэнцый па пасляваенным ўладкаванні свету: Тэгеранская канферэнцыя (1943), Ялцінская канферэнцыя (люты, 1945), Патсдамская канферэнцыя (лета 1945). Вайна пакінула краіну ў цяжкім фінансавым становішчы і з вялікім доўгам перад ЗША, якія з 1948 года пачалі праграму па дапамозе Еўропе, вядомую як план Маршала. Брытанія выплаціла апошнюю суму ваеннага доўгу ЗША толькі ў 2006 годзе.
Пасляваенны час Пасля Другой сусветнай вайны страціла ролю лідара сярод вялікіх дзяржаў. Ва ўнутранай палітыцы ўзмацніўся ўплыў лейбарыстаў.
У 1949 годзе Злучанае Каралеўства стала адным з заснавальнікаў НАТА і з таго часу з’яўляецца галоўным еўрапейскім стратэгічным саюзнікам ЗША. У 1982 годзе Вялікабрытанія перамагла Аргенціну ў Фалклендскай вайне, што аднавіла ваенны аўтарытэт колішняй «уладаркі мораў». У 1973 годзе Вялікабрытанія ўступіла ў ЕС.
Тунэль пад дном Ла-Маншу злучыў Вялікабрытанію з кантынентам (6.5.1994).
Незадаволенасць міграцыйнай палітыкай арганізацыі і іншыя непаразуменні прывялі да рэферэндуму. 23 чэрвеня 2016 года адбыўся рэферэндум адносна членства Вялікабрытаніі ў Еўрапейскім Саюзе, на якім 51,9 % выбаршчыкаў выказалі жаданне пакінуць ЕС. Пасля гэтага прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран сышоў у адстаўку, а новым кіраўніком урада стала Тэрэза Мэй, якая запусціла працэс «брэксіту». У чэрвені 2017 года прайшлі датэрміновыя выбары, у выніку якіх Мэй захавала за сабой пасаду. Аднак з-за праблем з «брэксітам» яна таксама сышла ў адстаўку ў маі 2019. А ў ліпені новым лідарам кансерватыўнай партыі быў абраны Борыс Джонсан, які таксама заняў пасаду прэм’ер-міністра. Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі ў снежні 2019 завяршыліся перамогай кансерватараў. 31 студзеня 2020 Вялікабрытанія афіцыйна выйшла з Еўрапейскага Саюза.
Крыніцы