Гісторыя Славеніі. Старажытнасць Ранняя гісторыя Каля 1200 г. да н.э. — на сучаснай тэрыторыі Славеніі пражывалі плямёны дунайскай культуры і культуры Терамар. Тэрыторыю сучаснай паўночна-ўсходняй Славеніі засялялі плямёны Адрыятычных Венетаў. На тэрыторыі сучаснай Славеніі пасяліліся кельцкія плямёны Каля 250 г. да н.э. Латэнская кельцкая археалагічная культура паступова замяняе Гальштадскую культуру.

Антычнасць 221 г. да н.э. — мяжа Рымскай рэспублікі дасягнула Юліянскіх Альп. 181 г. да н.э. — пачатак паступовага захопу тэрыторыі сучаснай Славеніі. 178 г. да н.э. — Рымскае войска захоплівае Істрыю. Землі былі заселены ілірыйцамі, трапілі пад уладу Рыма каля 1 ст. да н.э.

Сярэднявечча У выніку славянскай каланізацыі ўтварылася княства Карантанія (іначай Карынція; каля 7 ст.). Князь Горазд першым з славянскіх уладароў прыняў хрысціянства. У 10 ст. Карантанія распалася на некалькі правінцый, якія былі разабраны франкамі і германцамі. Пачаўся прыток германскага насельніцтва. Самастойнае, потым залежнае, Карантанскае княства існавала яшчэ ў пач. 15 ст. на частцы зямель на поўнач ад Альпаў (гл. Княскі камень (Цаловец), Сталец ваяводы (Гаспасвецкае поле)). Да 16 ст. ужо ўсе землі Карантаніі былі заняты імперыяй Габсбургаў.

Новы час У 1809 — 1814 большая частка гэтых зямель уваходзіла ў Ілірыйскую правінцыю, створаную Напалеонам. Пасля Венскага кангрэсу землі былі вернуты Аўстрыі.

Найноўшы час Пасля 1-й сусв. вайны і распаду Аўстра-Венгерскай імперыі землі правінцый Славенія, Карынція часткова ўвайшлі ў Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (1918; гл. таксама Клагенфурцкі рэферэндум 1920).

1918 — 1991 Гл. Гісторыя Югаславіі.

Пасля 1991 У 1991 Славенія абвясціла незалежнасць і выйшла са складу Югаславіі. Спроба федэральнага ўрада ваеннаю сілаю вярнуць краіну ў склад федэрацыі не ўдалася.

Гл. таксама