Яўген Васілевіч Мікульчык (, Міжрэчча, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — , Мінск) — беларускі грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант.

Біяграфія У 1952 годзе скончыў Пухавіцкую сярэднюю школу. У 1954 годзе Ленінградскае артылерыйскае вучылішча, 1955 годзе курсы перападрыхтоўкі афіцэраў пры Томскім зенітна-артылерыйскім вучылішчы, 1968 годзе Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна, 1972 годзе Вышэйшыя афіцэрскія курсы «Выстрал».

Праходзіў службу ў Прыкарпацкай, Сібірскай, Забайкальскай, Далёкаўсходняй ваенных акругах. Прайшоў усе ступені вайсковай службы: ад камандзіра ўзвода да члена Ваеннага Савета — начальніка палітупраўлення Сібірскай ваеннай акругі.

Дзейнасць Быў старшынёй Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» і старшынёй Камісіі па справах былых партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 1997 года)Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.10.1997 N 1392 «Аб Камісіі па справах былых партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь».

Узнагарод Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «За службу Радзіме» III ступені, 15 медалямі.

Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007. Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси. — Мінск, 2010.

Спасылкі Знаменитые выпускники  — https://puhovich.schools.by Мікульчык, Яўген Васільевіч (ваенны дзеяч; нар. 1932) — http://unicat.nlb.by/

Катэгорыя:Ваенныя дзеячы СССР

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пухавіцкага раёна