Пётр Зыль (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Энергетыка».
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама». У 2011—2012 гадах выступаў за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе, пасля на працягу трох з паловай гадоў на правах арэнды быў іграком першалігавай «Бярозы-2010».
Па заканчэнні сезона 2015 «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў сакавіку 2016 года Зыль быў аддадзены ў арэнду клубу «Зорка-БДУ». У жніўні 2016 года перабраўся ў магілёўскі «Дняпро», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу.
У лютым 2017 года, канчаткова пакінуўшы мінскае «Дынама», падпісаў новае пагадненне з магіляўчанамі. 22 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць наваполацкага «Нафтана» (4:0).
У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе», дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў Магілёў, аднак у студзені 2018 года перайшоў у «Ліду» на рэгулярнай аснове.
Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў лідскі клуб. У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у «Нафтане» і НФК, аднак у выніку ў сакавіку папоўніў склад клуба «Ашмяны-БДУФК». Пакінуў ашмянскую каманду ў жніўні 2019 года.
У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны на 2 гады па справе аб дагаварных матчах.
У пачатку 2022 года далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі», а ў пачатку 2024 года стаў іграком мінскага «Энергетыка».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2011 Д3 Дынама-2 23 2 2012 (1) Д3 Дынама-2 16 0 2012 (2) Д2 Бяроза-2010 8 0 2013 Д2 Бяроза-2010 20 0 2014 Д2 Бяроза-2010 28 1 2015 Д2 Бяроза-2010 23 0 2016 (1) Д2 Зорка-БДУ 12 0 2016 (2) Д2 Дняпро 10 0 2017 (1) Д1 Дняпро 4 0 2017 (2) Д2 Ліда 13 0 2018 Д2 Ліда 22 2 2019 (1) Д3 Ашмяны-БДУФК 7 0 2022 Д3 Вікторыя 20 9 2023 Д3 Вікторыя 19 6
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДАТУ