Ян (сапр. Ян Казімір) Станіслававіч Бабровіч (, в. Параф'янава, Вілейскі павет, цяпер  — , ; псеўданімы: Борскі Казімір Іванавіч; Сымон; Казік) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст. Брат беларускага пісьменніка Мечыслава Бабровіча.

Біяграфія З 1916 у войску. У 1918—1920 вучыўся ў гімназіі і на рабфаку ў Вільні. У 1921 працаваў школьным інспектарам у Польшчы. У 1922—1925 вучыўся ў Пражскім універсітэце. Там далучыўся да левых рухаў. З 1925 член Кампартыі Чэхаславакіі, з 1926 член КПЗБ. У Заходняй Беларусі быў прадстаўніком КПЗБ пры ЦК БСРГ, палітычым рэдактарам газет БСРГ «Беларуская ніва», «Беларуская справа», «Жыццё беларуса», «Народная справа», «Наша справа».

23 снежня 1928 арыштаваны, прыгавораны да 15 гадоў турмы. У верасні 1932 у выніку абмену палітвязнямі з Польшчы перададзены ў СССР. Узначальваў Камісію па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. 18 кастрычніка 1933 арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра».

9 студзеня 1934 судовай калегіяй АДПУ прыгавораны да 10 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў на Далёкім Усходзе. 14 жніўня 1939 Амурскі абласны суд прыгаварыў яго яшчэ да 10 гадоў пазбаўлення волі. Накіраваны ў Паўночнадзвінскі лагер (Архангельская вобласць), дзе і памёр.

Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16 жніўня 1956 года.

Сачыненні Аб класавай барацьбе ў Заходняй Беларусі ў часы Беларускай сялянска-работніцкай грамады. — Мн., 1932 (саўм. з Я. Багданскім)

Літаратура

Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Памерлі ў месцах пазбаўлення волі Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР