Сілы Ван-дэр-Ваальса — сілы ўзаемадзеяння паміж электрычна нейтральнымі малекуламі ці атамамі.

Маюць электрычную прыроду. Складаюцца з сіл адштурхоўвання і прыцяжэння: на вельмі малых адлегласцях паміж малекуламі дзейнічаюць сілы адштурхоўвання, якія з павелічэннем адлегласці змяняюцца сіламі прыцяжэння.

Ван-дэр-ваальсавы сілы вызначаюць існаванне вадкасцей і малекулярных крышталёў, адрозненне рэальных газаў ад ідэальных; праяўляюцца ў розных фізічных з'явах.

Гл. таксама Міжмалекулярнае ўзаемадзеянне

Літаратура

Катэгорыя:Малекулярная фізіка Катэгорыя:Хімічная фізіка Катэгорыя:Фізічная хімія Катэгорыя:Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс