Пале́скі абласны́ камітэ́т Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі — орган кіравання Палескай абласной партыйнай арганізацыяй КП Беларусі (1938—1954 гады).

Гісторыя Палеская вобласць была ўтворана 15 студзеня 1938 года, уключала тэрыторыю ўсходняга Палесся. Цэнтр — Мазыр.

У 1954 годзе вобласць была ліквідаваная, яе раёны ўвайшлі ў склад Гомельскай вобласці.

Першыя сакратары абкама Дзмітрый Фёдаравіч Маркін (1938 — 1939) Уладзімір Георгіевіч Кудраеў (1940 — студзень 1941) Пётр Адамавіч Лявіцкі (студзень 1941 — верасень 1944) Іван Сямёнавіч Былінскі (верасень 1944 — жнівень 1946) Іван Нічыпаравіч Карасёў (жнівень 1946 — снежань 1948) Уладзімір Елісеевіч Лабанок (снежань 1948 — студзень 1954)

Другія сакратары Георгій Сямёнавіч Казачонак (люты — жнівень 1938) Мікалай Васілевіч Кісялёў (люты — снежань 1939) Фёдар Міхайлавіч Языковіч (люты 1941 — 7 красавіка 1943) Уладзімір Елісеевіч Лабанок (1946 — снежань 1948) Аляксандр Андрэевіч Манахаў (снежань 1948 — 1953)

Літаратура Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б): Историко-биографический справочник / Сост. Ю. В. Горячев. М., 2005.

Катэгорыя:Абласныя камітэты КПБ Катэгорыя:Гісторыя Гомельскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Мазыра Катэгорыя:З’явіліся ў 1938 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1954 годзе