З’езд Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі — вышэйшы орган Камуністычнай партыі Беларусі. Кіраваўся пастановамі з’ездаў і ЦК КПСС. Склікаўся не радзей за адзін раз на пяць гадоў, пазачарговы — па рашэнні ЦК КПБ або па патрабаванні адной траціны агульнай колькасці членаў партыі рэспублікі. Нормы прадстаўніцтва на з’езд вызначаў ЦК КПБ.

Заслухоўваў і сцвярджаў справаздачы і даклады ЦК, Рэвізійнай камісіі, абмяркоўваў іншыя пытанні партыйнага, гаспадарчага і культурнага будаўніцтва ў рэспубліцы, выбіраў ЦК, які паміж з’ездамі кіраваў дзейнасцю партыі, Рэвізійную камісію КПБ.

Усяго да 1991 года адбыўся 31 з’езд КПБ.

Літаратура Съезд КПБ // Белорусская ССР:Краткая Энциклопедия — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1979. — Т. 1. — С. 691. — 768 с.

Катэгорыя:Камуністычная партыя Беларусі