Адама Бэрау (; нар. 18 лютага 1965, Манкаманг Кунда, Верхняя Рака, Гамбія)'Adama Barrow appears at independent electoral commission today'. — гамбійскі палітычны дзеяч. Трэці прэзідэнт Гамбіі са студзеня 2017 года. Член Аб’яднанай дэмакратычнай партыі (АДП) .
Біяграфія У пачатку 2000-х гадоў пражываў у Лондане, дзе працаваў ахоўнікам у гандлёвым цэнтры. Да пачатку сваёй прэзідэнцкай кампаніі, быў скарбнікам АДП і ўладальнікам агенцтва нерухомасці (Majum Real Estate), якое ён стварыў, у 2006 годзе, пасля вяртання з вучобы ў Лондане, Англія.
Быў кандыдатам ад Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Гамбіі на Прэзідэнцкіх выбарах 2016 года, якія прайшлі ў краіне 1 снежня . Пасля таго, як кіраўнік партыі Усэйн Дарбі летам 2016 года быў асуджаны на тры гады за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах і акцыях пратэсту, выбар дэмакратаў паў на Бэрау. Быў асноўным апазіцыйным канкурэнтам дзеючага прэзідэнта краіны Яя Джамэ, які займаў сваю пасаду з 1996 года. У выніку нечаканай перамогі на выбарах быў абраны прэзідэнтам Гамбіі.
На прэзідэнцкіх выбарах 1 снежня 2016 года атрымаў перамогу з 43,3 % галасоў, перамогшы дзеючага прэзідэнта Джамэ (39,6 %) і Мама Кандзі (17,1 %)Gambia election row: Yahya Jammeh 'should step down now' (en).. На наступны дзень пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнт Джамэ прызнаў сваё паражэнне і абвясціў пра перадачу ўлады пераможцу і жаданне дапамагчы абранаму прэзідэнту спакойна заняць пасадуGambia’s Adama Barrow says shock win heralds 'new hope' (en). . Аднак, 9 снежня 2016 года, Джамэ ў тэлезвароце абвясціў аб тым, што за парушэнні не прызнае вынікі выбараў і загадаў іх паўторна правесці.
Адама Бэрау быў прыведзены да прысягі ў якасці прэзідэнта Гамбіі ў пасольстве Гамбіі ў Дакары 19 студзеня 2017 годаSenegalese troops enter Gambia in support of its new president. Праз некалькі гадзін войскі Сенегала і Нігерыі ўварваліся на тэрыторыю ГамбііСавбяс ААН выступіў за змену ўлады ў Гамбіі, але пазней кантынгент ЭКАВАС прыпыніў ваенную аперацыю ў Гамбіі, каб даць Джамэ шанец на мірную перадачу ўлады абранаму прэзідэнту Адаме БэрауКантынгент ЭКАВАС прыпыніў ваенную аперацыю ў Гамбіі. Аднак Джамэ зноў адмовіўся сысці ў адстаўку. Тэрмін быў падоўжаны яшчэ на чатыры гадзіны, аднак ён праігнараваў і яго. Прэзідэнт Маўрытаніі Махамед Абдэль-Азіз, прэзідэнт Гвінеі Альфа Кандэ і спецыяльны прадстаўнік ад ААН Махамед Ібн Чамбас спрабавалі ўгаварыць яго сысці ў адстаўку. Міністр абароны краіны Усман Баджые заявіў, што армія Гамбіі не будзе ваяваць з ЭКАВАС. Паводле звестак Бэрау і сенегальскага афіцыйнага прадстаўніка, Джамэ 20 студзеня пагадзіўся сысці з пасады прэзідэнта і пакінуць краіну.
У лістападзе 2021 года Адама Бэрау абвясціў аб выстаўленні сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкія выбары 2024 года.
Асабістае жыццё Па веравызнанні — мусульманін-суніт. Дзве жонкі, пяцёра дзяцей. Раней яго сына загрыз сабакаUPDATE 3-Gambia President Jammeh rejects outcome of Dec. 1 election (en). reuters.com. 2016-12-10. Працытавана 2016-12-12.
Спасылкі
Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Прэзідэнты Гамбіі