Мануэл Антоніу ды Алмейда (; ,  — ) — бразільскі пісьменнік, журналіст, калумніст, літаратурны крытык, рэдактар, педагог. Прэзідэнт Бразільскай акадэміі літаратуры.

Прадстаўнік рэалізму ў бразільскай літаратуры. Нарадзіўся ў сям'і афіцэра. Атрымаў універсітэцкую медыцынскую адукацыю (1849—1855). Складанае фінансавае становішча прывяло яго да заняткаў журналістыкай і літаратурай. Рэдагаваў часопіс «Correio Mercantil», у якім у 1854—1855 гадах апублікаваў свой самы вядомы раман «Успаміны сяржанта міліцыі» («Memórias de um sargento de milícias»).

У 1858 быў адным з заснавальнікаў і дырэктарам Нацыянальнага кніжнага выдавецтва — Tipografia Nacional, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з Ж. Машаду ды Асісам. Быў прафесарам Школы мастацтваў і рамёстваў Рыа-дэ-Жанэйра. Загінуў пры караблекрушэнні ў раёне Макаэ.

Літаратура Латинская Америка: Энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. В. В. Вольский. — М.: Советская энциклопедия, 1980. — С. 231. — 576 с. с илл.

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Бразіліі Катэгорыя:Журналісты Бразіліі Катэгорыя:Рэдактары Бразіліі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Бразіліі Катэгорыя:Ахвяры караблекрушэння Катэгорыя:Партугаламоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Постаці бразільскай педагогікі