Жаночы інстытут «Энвіла» — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова для жанчын у Мінску, якая дзейнічала на вул. Велазаводскай, д. 3.

Заснаванне і дзейнасць Заснавана ў 1994 годзеЖенский негосударственный институт «Энвила» , яе першым рэктарам Л. А. Чарапанавай і экзархатам Беларускай праваслаўнай царквыМинобразования закрыло женский институт «Энвила» // Naviny.by. Назва паходзіць ад абрэвіятуры «НВЛ» — «надзея, вера, любоўЖЕНСКИЙ ИНСТИТУТ „ЭНВИЛЛА“ // univer.by». Асноўнымі напрамкамі падрыхтоўкі спецыялістаў былі: псіхалогія, сучасныя замежныя мовы і эканомікаЖенский негосударственный институт «Энвила» ЖЕНСКИЙ ИНСТИТУТ «ЭНВИЛЛА» // univer.by. За першыя адзінаццаць год была падрыхтавана і атрымала дыплом 571 выпускніцаЖЕНСКИЙ ИНСТИТУТ «ЭНВИЛЛА» // univer.by.

Статыстыка на 1998-1999 нав. г. Згодна статыстычным дадзеным Вылічальна-статыстычнага цэнтра Мінадукацыі РБ на 1998 г. у Энвіле працавалі 50 выкладчыкаў (з іх 47 жанчын, 1 доктар і 16 кандыдатаў навук) і навучаліся 453 чалВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.82-83., з якіх 45 вучыліся за кошт арганізацыйВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.85. На кастрычнік 1998 г. было пададзена 130 заяў, вытрымалі ўступныя экзамены 115 чал і было залічана 113 чалВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.90. З 1.10.97 па 1.10.98 выбыла 43 чал, з якіх 1 на іншую форму навучання ў гэтай жа вну, 2 - у іншыя вну і 16 - адлічаны па непаспяховасціВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.96.

У 1998 г. вну арэндавана 1145 кв. м. будынкаў. З іх вучэбных - 794, вучэбна-дапаможных - 200 і падсобных - 151 кв. м. Арэндавана 235 кв. м. інтэрнатаў, дзе пражывала 50 студэнтаўВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.98.

Ліквідацыя У маі 2011 года Дзяржкантроль правёў праверку «Энвілы» і аб'явіў аб выяўленні нізкай якасці ўзроўню навучання, матэрыяльна-тэхнічнай базы і дысцыпліны студэнтак у рамках праверкі работы прыватных ВНУЧастные вузы теперь под особым контролем // Naviny.by.

6 чэрвеня 2011 года Міністэрства адукацыі загадала зачыніць гэтую ВНУМинобразования закрыло женский институт «Энвила» // Naviny.by, а праз тыдзень адмяніла сваё рашэннеВступительная кампания в «Энвилу» пройдет как обычно, обещают в Минобразования // Naviny.by.

У афіцыйным адказе студэнткам Інстытута намміністра адукацыі А. Жук напісаў: "Падчас маніторынгу не выяўлена ніякіх грубых парушэнняў ліцэнзійных патрабаванняў і умоў ажыццяўлення ліцэнзуемай дзейнасці ў прыватнай установе адукацыі «Жаночы інстытут ЭНВІЛА»... Ніякай інфармацыі, якая б падарвала прэстыж Жаночага інстытута ЭНВІЛЫ ці аб'яўляла выкладчыкаў інстытута некампетэнтнымі, з боку супрацоўнікаў міністэрства адукацыі ў сродкі масавай інфармацыі не паступалаадказ ад 20.06.2011 № 06-08-508-Кол-101-0 цыт па: Зніклыя вну Беларусі // Блог Андрэя Берастоўскага."

Але набор у гэтым годзе стаў невялікім і заснавальнікі інстытута прынялі рашэнне яго зачыніць па прычыне нерэнтабельнасціЖенский институт «Энвила» закрывается со второй попытки // Naviny.by.

1 ліпеня 2012 года «Энвіла» спыніла сваё існаванне. Яе студэнтак, якія не скончылі сваё навучанне размеркавалі наступным чынам: каля 700 чал. размеркавалі ў БДПУ і яшчэ 427 чал. у БДУнститут ЭНВИЛА закрыт: 700 студенток переведено в БГПУ, 427 — в БГУ // interfax.by.

На пачатак лютага 2018 г. будынак Інстытута не выкарыстоўваўся і знаходзіўся ў аварыйным станеЗніклыя вну Беларусі // Блог Андрэя Берастоўскага.

Выкладчыкі і выпускнікі Ірына Рамуальдаўна Чыкалава, беларускі гісторык, сацыёлаг і палітолаг; Вольга Васільеўна Шахаб, беларускі філолаг.

Спасылкі

Сайт вну (кантэнт пра гісторыю і дзейнасць «Энвілы» на студзень 2017 г. адсутнічае) Гендерная конференция в «Энвиле»: Женщина, семья, религия? // Новая Еўропа Зніклыя вну Беларусі // Блог Андрэя Берастоўскага (фотаздымкі і ўспаміны пра Інстытут) Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998 c. 82-98 апублікавана на Зніклыя навучальныя ўстановы // Блог Андрэя Берастоўскага

Катэгорыя: Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі