Тамара Рыгораўна Раеўская (нар. , ) — беларуская эстрадная . Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1974)Раеўская, Тамара Рыгораўна (спявачка; нар. 1940) .

Біяграфія

Тамара Рыгораўна Раеўская нарадзілася ў 1940 годзе ў горадзе Асіповічы. Там скончыла пяць класаў, пасля чаго сям'я пераехала ў Мінск. Пасля школы паступіла ў музычнае вучылішча ў Маладзечне на дырыжорска-харавое аддзяленне. Там прабыла тры гады і перавялася ў Мінск. У 1971 годзе скончыла Мінскае музычнае вучылішча.

У 1962 г. пасля ўдалага дэбюту ў адной з праграм эстраднага аркестра Беларускага тэлебачання і радыё Т. Раеўская стала салісткай гэтага калектыву. З 1973 года — салістка Дзяржтэлерадыё Беларусі. Працавала там каля 30 гадоўЗаслуженная артистка Беларуси Тамара Раевская отмечает 70-летний юбилей . Паралельна вяла канцэртную дзейнасць. У 1992 г. яна стала педагогам Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам выдатнага музыканта Міхаіла Фінберга. На працягу многіх гадоў Т. Раеўская вяла на рэспубліканскім радыё перадачу «Матчына песня», неаднаразова з поспехам выступала на Магілёўскім фестывалі «Залаты шлягер».

Творчасць

У рэпертуары Тамары Раеўскай песні самых вядомых савецкіх кампазітараў, у тым ліку Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Яўгена Грышмана, Юрыя Антонава і многіх іншыхТамара Раевская .

У фільме «Спяшайся будаваць дом» выканала песні «Зберажы каханне» () і «Песня пра пошту» () за актрысу .

Узнагароды

Заслужаная артыстка БССР (1974).

Літаратура

Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 6. — Минск, 2008.

Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі