Бе́лае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 23 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, на поўдзень ад вёскі Антонава, у басейне ракі Нешчарда.
Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 1,3 км.
Схілы катлавіны на поўдні і ўсходзе вышынёй 5—7 м, разараныя, на захад і поўнач ад возера лес. Выцякае ручай у возера Антонаўскае.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна