Валерый Анатольевіч Малашка (нар. , ) — міністр працы і сацыяльнай абароны (15 снежня 2016 — 27 студзеня 2017), міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (27 студзеня 2017 — 11 чэрвеня 2019).
Біяграфія Нарадзіўся 30 лістапада 1966 года ў Гродне. У 1989 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (па спецыяльнасці «Педыятрыя», а ў 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце (па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»).
З 1989 года працаваў доктарам-інтэрнам па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Магілёўскай абласной бальніцы, з 1990 па 1993 год — доктарам-анестэзіёлагам-рэаніматолагам Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. З 1993 па 1997 год — намеснік галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. У 1997—2004 гадах займаў пасаду галоўнага доктара Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.
З 2004 года быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. З 2005 па 2009 год — начальнік упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. Намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама стаў у студзені 2009 года.
З 15 снежня 2016 года па 27 студзеня 2017 года быў Міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а 27 студзеня 2017 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
25 чэрвеня 2018 года старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык паведаміў аб выкрыцці маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя і заключэнні пад варту, а таксама прымяненні іншых мераў стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, у тым ліку і намесніка Міністра аховы здароўя, некалькіх галоўных доктараў бальніц. Нягледзячы на карупцыйны скандал, Валерый Малашка быў звольнены з пасады Міністра аховы здароўя толькі 11 чэрвеня 2019 года. Затым прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Старшыня Прэзідыума рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа»Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Шклоўскай акругі № 90. Старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, член Савета Палаты прадстаўнікоў.
Старшыня грамадскага аб’яднання «Магілёўская абласная федэрацыя барацьбы». Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд».
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2022Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь), медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020).
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Министр здравоохранения Республики Беларусь Пяць фактаў пра доктара Валерыя Малашку, які нечакана стаў міністрам аховы здароўя
Катэгорыя:Міністры працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання