Бе́лае — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 1 км на поўдзень ад горада Гарадок, каля вёскі Белахвостава, у басейне ракі Чарніца.
Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 0,95 км, найбольшая шырыня 0,37 км. Даўжыня берагавой лініі 2,43 км.
Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, на ўсходзе больш стромкія, пад сельгасугоддзямі. На поўдні забалочаная пойма. На захадзе ўпадае ручай, на паўднёвым усходзе выцякае ручай у раку Чарніца.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна