Ірына Аляксандраўна Фядотава (, в. Садкі, ) — беларуская спартсменка-паралімпійка. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, член зборнай каманды Беларусі па галболеІрына Аляксандраўна Фядотава .
Біяграфія У 1986 годзе закончыла спецыяльную школу № 2 у горадзе Маладзечна і ўладкавалася на працу ў Слуцку рабочай на прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Ямпаль-Слуцк» грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку». Там Ірына пачала актыўна займацца спортам. У 1990 годзе І. А. Фядотава разам з інструктарам па спорце прадпрыемства «Ямпаль-Слуцк» Л. У. Гундзіловіч у Мінску на чэмпіянаце па веласпорце сярод людзей са слабым зрокам у розных намінацыях заваявала залатыя, сярэбраныя і бронзавыя медалі.
У сярэдзіне 1990-х гадоў Ірыну Фядотаву запрасілі ў Беларускую федэрацыю інваліднага спорту і прапанавалі трэніравацца ў майстра спорту С. А. Плашчынскага. На чэмпіянаце Еўропы ў Швейцарыі ў 2001 годзе І. А. Фядотава ў заваявала залаты і тры сярэбраныя медалі, на чэмпіянаце свету ў Германіі ў 2002 годзе — два залатыя медалі. Чэмпіянат Еўропы (Чэхія, 2003 год) — чатыры залатыя медалі; чэмпіянат Еўропы (Галандыя, 2005 год) — залаты, сярэбраны і бронзавы медалі; чэмпіянат свету (Швейцарыя, 2006 год) — бронзавы медаль; чэмпіянат свету (Францыя, 2007 год) — два залатыя медалі.
У 2000 годзе Ірына Аляксандраўна Фядотава стала двухразовай чэмпіёнкай ХІ летніх Паралімпійскіх гульняў ў Сіднеі (Аўстралія). У 2004 годзе ўдзельнічала ў ХІІ летніх Паралімпійскіх гульнях у Афінах (Грэцыя). У на ХІІІ летніх Паралімпійскіх гульнях у Пекіне (Кітай) І. А. Фядотава стала ўладальніцай залатога і сярэбранага медалёў.
На 2011 год працавала спартсменам-інструктарам Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Была ўключана ў склад нацыянальнай каманды па велатандэме для ўдзелу ў летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 года ў Вялікабрытаніі.
Ганаровая грамадзянка горада Слуцка.
Спасылкі Ірына Аляксандраўна Фядотава ЛУЧШИЕ СПОРТСМЕНЫ ОО «БЕЛТИЗ»
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Слуцка Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Паралімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Велагоншчыкі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Чэмпіёны Паралімпійскіх гульняў ад Беларусі Катэгорыя:Галбол у Беларусі