Мікалай Міхайлавіч Казачэ́нка ( — ) — старшына Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія Мікалай Казачэнка нарадзіўся 1 студзеня 1916 года ў вёсцы Бярозаўка (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1937—1940 праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнічаў у польскім паходзе і савецка-фінскай вайне. Пасля дэмабілізацыі працаваў трактарыстам у машынна-трактарнай станцыі. У 1941 годзе М. М. Казачэнка быў паўторна прызваны ў армію. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да кастрычніка 1943 года сяржант Мікалай Казачэнка камандаваў аддзяленнем 112-га асобнага інжынернага батальёна 37-й арміі Стэпавага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.

3 кастрычніка 1943 года аддзяленне Мікалая Казачэнкі пабудавала прыстань, а затым пераправілі ў раёне Крэменчука на пароме 1700 байцоў і камандзіраў, 60 фурманак з боепрыпасамі і амуніцыяй, 120 коней і 620 скрынак са снарадамі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 снежня 1943 года сяржант Мікалай Казачэнка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

У 1946 годзе ў званні старшыны Мікалай Казачэнка быў дэмабілізаваны. Пражываў у Мінску. У 1949 годзе М. М. Казачэнка скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП Беларускай ССР, пасля чаго працаваў на аўтазаводзе. Памёр 21 сакавіка 1977 года.

Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.

Літаратура

Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. — С. 205.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР