Валянціна Іванаўна Кры́кава (,  — ?) — беларуская артыстка балета. Народная артыстка БССР (1964).

Біяграфія Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча ў 1947 годзе. У 1947—1968 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.

Творчасць Выкананне В. Крыкавай адметна высокай культурай, мяккай пластычнасцю рухаў, выразным падкрэсліваннем індывідуальных рысаў характару персанажаў.

Ролі Сярод партый: Ванда («Салавей» М. Крошнера), Жанчына ў чорным («Святло і цені» Г. Вагнера), Мадэрнісцкая танцоўшчыца («Мара» Я. Глебава), Зарэма («» Б. Асаф’ева), фея Бэзу і Котачка («» П. Чайкоўскага), Вулічная танцоўшчыца і Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Цыганка («» Ц. Пуні).

Выканала вялікую колькасць характарных танцаў у оперных і балетных спектаклях.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Балерыны Катэгорыя:Танцоўшчыцы