Бельскі павет () — павет у Падляскім ваяводстве Польшчы. Створаны ў 1999 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Бельск Падляскі. Акрамя яго, у складзе павета знаходзіцца яшчэ адзін горад — Браньск.
На поўдні Бельскі павет мяжуе з Семятыцкім паветам, на захадзе — з Высокамазавецкім, на поўначы — з Беластоцкім, а на ўсходзе — з Гайнаўскім паветам.
Гісторыя Бельск з’яўляўся цэнтральным пунктам для станаўлення будучага Бельскага павета. Першыя згадкі пра бельскае гарадзішча адносяцца да XIII ст., калі гэтыя землі належалі Галіцка-валынскаму княству. Першапачаткова адміністрацыйным цэнтрам было Берасце, але ў XIII ст. больш значны ўплыў на будучыя землі Бельскага павета аказваў Дарагічын. Праўдападобна каля 1320 года Бельская земля ўпершыню трапляе ў склад ВКЛ, але на працягу XIV ст. неаднаразова апыналася ў руках мазавецкіх князёў. Канчаткова бельская земля адыйшла да князя Вітаўта каля 1405 г. і з 1413 г. у складзе Дарагічынскай зямлі ўваходзіла ў Троцкае ваяводства. Яшчэ з канца XIV ст. тэрыторыя сённяшняга Бельскага павета (асабліва ягоная заходняя частка) засялялася дробнай шляхтай мазавецкай, а абшар у наваколлі Бельска і на ўсход ад яго з канца XV ст. і асабліва ў XVI ст. засяляўся мужыкамі з раёна Дарагічына і Берасця, а таксама баярамі з Літвы. Прыватная ўласнасць земляў на захадзе сёняшняга павета і велікакняжацкая (а з 1569 г. каралеўская) ўтрымалася ажно да канца XIX стагоддзя. Бельская земля ўвайшла ў 1513 г. у склад Падляшскага ваяводства і з ім у выніку Люблінскай уніі была ўключаная ў 1569 г. у склад Кароны Каралеўства Польскага. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сённяшняга павета апынулася пад уладай Каралеўства Прусіі, а пасля Тыльзіцкага пагаднення 1807 г. адышла ў склад Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі. З 1842 г. у складзе Гродзенскай губерні. Пасля Першай сусветнай вайны па рашэнні польскага Савета Міністраў быў створаны Бельскі павет у складзе Беластоцкага ваяводства. Ахопліваў ён сабою таксама тэрыторыі сённяшніх Гайнаўскага і Семятыцкага паветаў. Быў ліквідаваны 14 студзеня 1940 г. і падзелены на Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Кляшчэльскі і Сямяціцкі раёны. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1952 г. з даваеннага Бельскага павета быў адлучаны новаствораны Семятыцкі павет, а ў 1953 г. Гайнаўскі. Бельскі павет быў ліквідаваны на аснове адміністрацыйнай рэформы ў 1973 г. і адноўлены ў 1998 г..
Адміністрацыйны падзел
ГербГміна СтатуcПлошча,км²Насельніцтва,чал. Адміністрацыйны цэнтр Бельск Падляскі гарадская 26,9 26 137 Бельск Падляскі вясковая 430,14 6 946 Бельск Падляскі Боцькі вясковая 227,3 4 562 Боцькі Браньск гарадская 32,4 3 847 Браньск вясковая 112,67 5 981 Браньск Вышкі вясковая 206,5 4 580 Вышкі Орля вясковая 159,68 2 885 Орля Рудка вясковая 70,21 1 941 Рудка
Асобы
Міхаіл Рукевіч (1794—1841) — удзельнік дваранскага рэвалюцыйнага руху пачатку XIX стагоддзя, ініцыятар стварэння «Таварыства ваенных сяброў»
Дэмаграфія Насельніцтва павета дадзена на 30 чэрвеня 2015 года.
Перапіс Усяго Мужчыны Жанчыны чал. чал. чал.Усяго 56 879 28 154 28 725Гарадское насельніцтва 29 984 14 539 15 445Сельскае насельніцтва 26 895 13 615 13 280
Узроставая піраміда жыхароў Бельскага павета ў 2014 годзе.