Мітра (,  — «сяброўства, дамова, згода») — бажаство індаіранскага паходжання, злучанае з дружалюбнасцю, дамовай, згодай і сонечным святлом.

Як боскасць Мітра згадваецца ў трох аспектах: Мітра індаарыяў, як ведыйскае бажаство; Мітра старажытных іранцаў, як бажаство зараастрызму; Мітра эліністычнага перыяду, як галоўнак бажаство мітраізму.

Мітра ў антычных аўтараў Вялікую дыскусію выклікала згадванне Герадотвм Мітры як жаночага бажаства, якое не мела выразнага тлумачэння. Ён піша: «…ад асірыйцаў і арабаў персы навучыліся шанаваць Уранію (асірыйцы завуць Афрадыту Мілітай, арабы — Алілат, а персы — Мітра)»Геродот. История I 131, пер. Г. А. Стратановского. Страбон выпраўляе яго даныя, паказваючы, што персы завуць Мітрай Геліяса, то бок сонцаСтрабон. География XV 3, 13 (с. 732).. Міліта — гэта Мулісу, жонка АшураJong, Albert de. Traditions of the Magi: Zoroastrianism in Greek and Latin literature. Leiden etc. Brill, 1997. P. 107..

Усе гіпотэзы, улучаючы дасціпныя тлумачэнні абмовак перакладніка Герадота, дэ Ёнг характарызуе як сумнеўныяde Jong 1997, p. 108.. Меркавалася таксама, што Герадот выходзіў з атаяснення з планетай Венера. Найчасцей лічаць, што з Афрадытай павінна атаясамляцца Анахітанапример: Бойс М. Зороастрийцы. СПб, 2003. С.99; Геродот. История. / Пер. и прим. Г. А. Стратановского. М., 1999. С. 632 (примечание 98 к книге I)..

Мітраізм

У апошнія стагоддзі да н.э. паўстала асаблівая рэлігія з культам Мітры — мітраізм, што атрымала шыранне ў эліністычным свеце, з I стагоддзя н.э. — у Рыме, з II стагоддзя — па ўсёй Рымскай імперыі; асаблівай папулярнасцю карысталася ў памежных правінцыях, дзе стаялі рымскія легіёны, салдаты якіх былі галоўнымі прыхільнікамі культу Мітры, што лічыўся богам, які прыносіць перамогу; захаваліся рэшткі шматлікіх свяцілішчаў-мітрэўмаў паблізу рымскіх лагерных стаянак. Значную ролю ў шыранні мітраізму згулялі сацыяльныя нізы, якіх ён прыцягваў тым, што абвяшчаў роўнасць сярод прысвечаных у яго і абяцаў шчаслівае жыццё пасля смерці.

У мітрэўмах здзяйсняліся асаблівыя містэрыі Мітры, даступныя толькі прысвечаным мужчынам; яны складаліся з ахвяраванняў, культавых трапез іпр. Звесткі пра містэрыі даюць уяўленне пра іх агульны характар, прытым ужо старажытныя апалагеты хрысціянства адзначалі агульныя рысы паміж імі і хрысціянствам, аднак гэта падабенства да гэтага дня застаецца прадметам спрэчак.

Як піша Плутарх, шыранне таемстваў Мітры па Міжземнамор’і злучана з актыўнасцю кілікійскіх піратаў у 60-я гады да н.э., якія здзяйснялі іх спачатку ў лікійскім горадзе АлімпПлутарх. Помпей 24; Ван-дер-Варден 1991, с. 164..

У містэрыях і надпісах Мітра асацыюецца з арфічным бажаством Фанетам(de Jong 1997, p.310; Ван-дер-Варден 1991, с.181). Мірча Эліядэ лічыць, што легендарныя дэталі біяграфіі Мітрыдата VI Еўпатара (а збольшага таксама Кіра Вялікага) адлюстроўваюць уяўленні мітраізмуЭлиаде М. История веры и религиозных идей. Т.1. М., 2001. С. 292; Т. 2. М., 2002. С. 260..

Падчас містэрый гаворыцца, што Мітра нарадзіўся ад каменя, а месца здзяйснення містэрый завуць пячорайИустин. Диалог с Трифоном 70.. Юстын Філосаф паказвае, што д'ябал паведаміў жрацам Мітры гэта назва, бо Хрыстос нарадзіўся ў пячорыЮстин. Диалог с Трифоном 78.. Згодна Стацыя, Апалона ахеменійцы завуць Тытанам, а ў пячоры Пярсея яго клічуць Мітрай, які хіліць рогіСтаций. Фиваида I 717—720..

З канца II ст. рымскія імператары (асабліва Аўрэліян і Дыяклетыян) заступаліся за культ Мітры. У II—IV стст. мітраізм быў адным з галоўных сапернікаў хрысціянства.

Юліян кажа пра шанаванне Мітры і спраўленне гульняў у гонар Сонца раз у 4 гадыЮлиан. К Царю Солнцу (Речи IV 155b).. У 303 годзе чараўнік Феатокл, схаваўшыся ў пячоры, зрабіў Галерыю прадраканне, узбуджаючы да пераследу хрысціянФеофан. Хронография, 5794 год.

Згодна гістарыёграфам Аўгустаў, імператар Комад запляміў святадзействы Мітры забойствам чалавека, хоць звычайна страшнае ў іх толькі гаворыцца ці малюеццаЛампридий. Коммод 9, 6..

Пячору Мітры, якую Канстанцый II перадаў александрыйскай царкве, у 362 годзе Георгій Александрыйскі загадаў ачысціць, і там знайшлося мноства чэрапаў (па цверджанні хрысціянаў, чалавечых), якія па ўказанні Георгія Александрыйскага насілі па горадзе як довад магчымых чалавечых ахвяраванняў і варожб па вантробах. Тады ў горадзе адбыліся хваляванні, і Георгій і некаторыя іншыя хрысціяне былі забіты паганцаміСократ Схоластик. Церковная история III 2..

Літаратура

H. Oldenberg, «Die Religion des Veda» (Берлин, 1894, с. 185 и сл.); Hillebrandt: «Varuna und Mitra»; «Vedische Mythologie» (I, 53 5). Жан Батыст Лажар: «Nouvelles observations sur le grand bas-relief mithriaque de la collection Borghesè» (1828); «Mémoires sur les deux bas-reliefs mithriaques, qui ont été découverts en Transylvanie» (1830); «Recherches sur le culte public et les mystères de Mithra en Orient et en Occident» (1847). http://cyberleninka.ru/article/n/problema-genezisa-iranskogo-mitraizma

Спасылкі Митра (в ведийской мифологии) // Мифологический словарь Митра, Мифра (в древнеиранской мифологии) // Мифологический словарь Иванов П. В. Сотериологические аспекты митраизма Амфитеатров А. В. «Рождество „Непобедимого Солнца“»

Катэгорыя:Індуісцкая міфалогія Катэгорыя:Старажытнагрэчаская міфалогія Катэгорыя:Армянская міфалогія Катэгорыя:Багі паводле алфавіта